Дарагія землякі!
Сардэчна віншую з Першамаем!
Праходзіць час, мяняюцца нашы ўяўленні аб пройдзеным і перажытым, але свята вясны і працы, як даніна павагі чалавеку, яго добрасумленнай працы было і застаецца сапраўды ўсенародным. Згуртаваныя працай, клопатам аб роднай зямлі і любоўю да свайго дому мы ствараем заўтрашні дзень, дабрабыт нашай малой радзімы і краіны ў цэлым. Дзякуючы паўсядзённай эфектыўнай дзейнасці, поўнай самааддачы абранай справе мы зможам ажыццявіць любую мару. Дзякую ветэранам працы і ўсім, хто ўносіць годны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, дабра і любові. Мірнага неба вам над галавой, дабрабыту, цудоўнага настрою і новых працоўных поспехаў!

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о