Паважанныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днем працы!
Першамай аб’ядноўвае прафесіі і пакаленні, дорыць душэўны ўздым і энергію. Такія паняцці, як Мір і Праца, з’яўляюцца для нас вечнымі сімваламі стварэння, развіцця грамадства, умацавання эканомікі, павышэння дабрабыту народа.
Важна, каб нашы памкненні былі забяспечаны добрасумленнай працай, якая з’яўляецца асновай дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы.
Дарагія землякі, ваша адказнасць, мэтанакіраванасць адкрываюць новыя гарызонты ў прафесійнай дзейнасці і ўмацоўваюць імідж раёна. Няхай жа адданасць справе стане залогам нашага мірнага заўтра! Жадаем вам і вашым сем’ям дабра і радасці, поспехаў і працвітання! Шчасця і згоды ў кожны дом!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о