Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца паўсядзённай, карпатлівай і ўпартай працай народа. Абарона правапарадку, грамадскай бяспекі, маёмасных і сацыяльных правоў людзей – ганаровая і адказная місія органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу адказнасць і прафесіяналізм, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону, уменне вырашаць сур’ёзныя задачы не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і ў складаных надзвычайных сітуацыях.
Жадаем усім моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, поспехаў у справах!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий