Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Мышанскага ўчастка Петрыкаўскага камунгаса. Асноўная тэма парадку дня: вынікі пяцігодкі, як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны.
Прадстаўнік улады нагадаў: у час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «мы ніколі яшчэ так не жылі добра, як цяпер!».
Аргументам на карысць сказанаму з’яўляецца тое, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць. Назіраецца прырост валавога ўнутранага прадукта, пад кантролем знаходзіцца інфляцыя, растуць грашовыя даходы і назапашванні насельніцтва, беспрацоўе знаходзіцца на мінімальных пазіцыях.
Акрамя таго, дзяржава стварае ўсе ўмовы для павышэння дабрабыту людзей і краіны ў цэлым.
У час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка абмяркоўваліся пытанні ўстойлівага росту даходаў, паляпшэння якасці жыцця насельніцтва, падтрымкі сем’яў з дзецьмі, умацаванне дэмаграфічнага патэнцыялу і здароўя насельніцтва.
Прадстаўнік улады засяродзіў увагу на сацыяльна-эканамічным развіцці Петрыкаўскага раёна.
Старшыня Мышанскага сельскага Савета Ірына Баяшэнка пазнаёміла з дзейнасцю сельскага Савета за мінулы год.
Оставить комментарий