Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Праца работнікаў сацыяльнай абароны заслужыла ўсеагульнае прызнанне, бо дзякуючы вашым намаганням жыццё многіх людзей напоўнілася сэнсам і надзеяй.
Вы агортваеце ўвагай самыя неабароненыя катэгорыі грамадзян, асабліва маючых патрэбу ў сацыяльнай абароне і падтрымцы дзяржавы, праяўляючы міласэрнасць, спачуванне, шчыры ўдзел у чужым лёсе.
Выказваем шчырую падзяку і ўдзячнасць за вашу нялёгкую працу, за чуйныя і беражлівыя адносіны да людзей.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнай шчодрасці, аптымізму, і асабістага шчасця!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий