Паважаныя зямлячкі!
Сардэчна віншуем з Днём маці!

Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.
Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт.

Жадаем вам міру і дабра, упэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о