Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са святам!

Святкаванне Дня маці і Тыдня бацькоўскай любові ў нашай краіне сведчыць пра непахіснасць сямейных каштоўнасцей, бо моцная сям’я – залог росквіту грамадства. Напрамак мацярынства, дзяцінства, сям’і з’яўляецца адным з асноўных у сацыяльнай палітыцы Беларусі.
Быць маці ва ўсе часы лічылася ганаровым і адказным абавязкам. Нічым не вымераць увагі, цярпення, фізічнай працы, якія вы ўкладваеце ў дзяцей, каб вывесці іх на шырокую дарогу жыцця.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены светам і радасцю, сагрэты цяплом і ўвагай дарагіх, блізкіх людзей!

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о