26 студзеня 2026 года — 115 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Гарадзішча Петрыкаўскага раёна, Сямёна Яфімавіча Сцепука.

Узнагароджаны: Медаль “За перамогу над Германіей у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.” Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Медаль “За баявыя заслугі” Герой Савецкага Саюза Ордэн Леніна Медаль “Залатая Зорка”

Скончыў Гомельскі будаўнічы тэхнікум. У 1930-1936 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў у органах НКУС СССР.

У чэрвені 1941 г. С.Я.Сцяпук паўторна быў прызваны ў войска і накіраваны на фронт.

Баявое хрышчэнне атрымаў 2 ліпеня 1941г. на пасадзе камандзіра ўзвода пешай разведкі 520-га стралковага палка 167-й стралковай дывізіі.

У пачатку лістапада 1943 года старэйшы лейтэнант Сямён Сцяпук асабліва вызначыўся ў баях на подступах да Кіева. На чале роты аўтаматчыкаў ён першым уварваўся ў Кіеў, дзе падчас бою зайшоў у тыл батарэям праціўніка. Дзейнічаючы смела і рашуча, знішчыў разлікі дзвух 75-мм гармат, захапіў самі гарматы, а таксама 500 снарадаў да іх, 15 коней, 8 вазоў, 3 рацыі і іншую ваенную маёмасць. Захоп гармат вырашыў зыход бою, дазволіўшы нашым батальёнам рушыць наперад.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года старэйшаму лейтэнанту Сямёну Яфімавічу Сцепуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». У 1947 — 1960 гадах С Я.Сцяпук зноў працаваў у органах МУС СССР, быў звольнены ў запас у званні капітана.

Пражываў у горадзе Мінску. Памёр 11 сакавіка 1988 года. Пахаваны на 1-ых Паўночных могілках горада Мінску.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о