Паважаныя жыхары Петрыкаўскага раёна, дарагія выбаршчыкі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята мы адзначаем у памяць аб падзеях 1939 года, калі быў пакладзены пачатак уз’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фармаванню адзінай беларускай нацыі.
Дата 17 верасня стала неад’емнай часткай гісторыі, увасабленнем згуртаванасці народа, сімвалам самаахвярнай адданасці Радзіме.
Захаванне адзінства дзяржавы, яго гістарычнай памяці, плённая і добрасумленная праца – залог міру і стабільнасці. Ад мэтанакіраванай працы кожнага з нас, адданасці сваёй справе, кансалідацыі членаў грамадства, працоўнага калектыва залежыць дабрабыт кожнага жыхара нашай краіны.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і добрых спраў на карысць роднай зямлі і ўсёй Рэспублікі Беларусь! Няхай у сем’ях заўсёды пануюць мір, паразуменне і згода!
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Оставить комментарий