Канчаецца лета, канчаецца час благаславеннай працы чалавека на зямлі. І вось, на мяжы часоў, развітваючыся з мінулым і вітаючы будучыню, Царква 28 жніўня святкуе Успенне Божай Маці. Успенне – гэта пераход ад жыцця часовага ў жыццё вечнае. Прасвятая Багародзіца, як праведніца, засынае ціхім сном. Яна не памірае – Яна перасяляецца ў вечнасць. Яе Боскі Сын, нібы немаўля, бярэ на Свае рукі душу яе і ўзносіць на нябёсы. І ў гэтай славутай падзеі – вялікая вера ўсяго чалавецтва ў тое, што смерць не азначае канец жыцця, у гэтым знак неўміручасці чалавека, знак Боскай усемагутнасці.
Найсвяцейшая Багародзіца была чалавекам вялікага, святога жыцця. Маці Божая жыла праведна і вельмі сціпла, не мела ніякіх асабістых грахоў. Яна засталася чыстай ад усякай спакусы. Яна – вяршыня святасці, калі-небудзь дасягнутай чалавекам.
Пакідаючы гэты свет, чалавек жадае пакінуць пра сябе добрую памяць. А што пакідае нам Найсвяцейшая Багародзіца? Якія словы і запаведзі? Тут дарэчы ўспомніць евангельскае апавяданне пра цуд у Кане Галілейскай. Тады Маці Божая прамаўляе важныя словы: “…што скажа Ён вам, тое зрабіце”. Яна кажа, што трэба слухацца Яе Сына ва ўсім. Гэтыя словы мы павінны памятаць на працягу ўсяго жыцця, старацца выконваць тое, што кажа нам Гасподзь: захоўваць святыя запаведзі, жыць па сумленні і рабіць так, каб у канцы не сорамна было паўстаць перад Ім і людзьмі без прыкрас.
Успенне Божай Маці – свята ціхай радасці, спакою. У ім няма пачуцця смутку, растання, страты. Перасяляючыся на нябёсы, Маці Божая не пакідае свету, не перастае быць нашай Памочніцай, Малітвеніцай, Заступніцай. Яна ратуе і мілуе нас, працягваючы над намі, як высакароднае покрыва, любоў Сваю, жаль Свой і бясконцае ўсёдаравальнае Сваё мацярынскае спачуванне. Няхай Пакроў Прачыстай Дабраслаўлёнай Царыцы Нябеснай знаходзіцца над усімі намі. Няхай захоўвае Дзева Марыя Айчыну нашу, агароджваючы яе ад сіл зла.
Ровно в осень окончится лето
Ровно в осень окончится лето…
И, уходя на покой, август щедро
Выпадет с неба яркими звёздами,
Землю умоет чистыми росами,
Зябкое сонное утро
Блеском покроет из перламутра.
Травы с покосов сметает в стога,
Бархатом жёлтым укроет луга
И, в ожидании бабьего лета,
Яркие краски смешает в букеты.
Из закромов достанет рубины,
Ими украсит кисти рябины,
Позолотит, не жалея, берёзы.
Алмазами брызнут ивовые слёзы.
Волной бирюзовой на Припять приляжет,
Жемчужною нитью край к звёздам привяжет.
За горизонтом земля небом станет…
От дел своих август немного устанет.
Щедрыми Спасами пышно поспеет
И солнышком красным уснёт на Успенье.
Святлана ТАРАСЕВІЧ.
Оставить комментарий