ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!
Прыміце віншаванні са 100-годдзем з дня ўтварэння Петрыкаўскага раёна! Гэта свята для ўсіх, хто ганарыцца сваёй малой радзімай, яе непаўторнай прыродай, слаўнай гісторыяй і самабытнай культурай. За 100 гадоў раён прайшоў вялікі і слаўны шлях! Мяняліся яго тэрыторыя, сацыяльна-эканамічнае развіццё, але нязменным заставалася стаўленне людзей да сваёй малой радзімы. На нашай цудоўнай роднай зямлі жывуць працавітыя, гасцінныя людзі. Сёння Петрыкаўшчына – гэта прыгожы і утульны край. Упэўнена, што векавы юбілей – гэта кропка адліку для рэалізацыі смелых планаў, амбіцыйных пераўтварэнняў, дасягненні новых вышынь. Жадаю Петрыкаўшчыне і ўсім яе жыхарам працвітання, дабрабыту, добрага здароўя і новых поспехаў у працах на карысць роднай Беларусі!
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Оставить комментарий