ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэты дзень – нагода ўспомніць пра подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, задумацца аб сучаснасці і будучыні. Асаблівыя словы падзякі героям-ветэранам, якія здабылі Вялікую Перамогу цаной уласных жыццяў. Нізка схіляем галовы перад кожным загінуўшым у баях за незалежнасць Радзімы і дзякуем за магчымасць жыць у свабоднай краіне!
Беларусы прайшлі цяжкі і гераічны шлях станаўлення і ўздыму і працягваюць развівацца і ствараць. Наш абавязак – захаваць гістарычную праўду, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне і абараняць сваю Радзіму.
Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і новых дасягненняў на карысць раёна і краіны!

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о