ВІНШУЕМ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ З ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ!

0
138

Вы працуеце ў важнейшай сферы, якая забяспечвае аснову стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна, рэспублікі і краіны. Своечасовае і поўнае паступленне падаткаў у бюджэт дае магчымасць павялічваць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы, павышаць пенсіі і дапамогі, будаваць дарогі, камунікацыі, добраўпарадкоўваць тэрыторыю і многае іншае, што садзейнічае павышэнню ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Высокія прафесійныя якасці, адказнасць і досвед дазваляюць вам паспяхова дасягаць новых прафесійных вышынь!
Жадаем вам поспехаў, здароўя, шчасця і дабрабыту, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях!

Аляксандра ЯНЧАНКАВА,
выконваючая абавязкі старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о