10 гадоў трагедыі ў адэскім Доме прафсаюзаў

0
367

2 мая 2014 года ў Адэсе адбыліся маштабныя сутыкненні паміж удзельнікамі Антымайдана і актывістамі Еўрамайдану. Ратуючыся ад раз’юшанага натоўпу, частка прарасійскіх актывістаў, хто не падтрымаў дзяржпераварот ва Украіне, схавалася ў Доме прафсаюзаў на Куліковым полі. Над імі радыкалы ўчынілі жахлівую расправу. Будынак падпалілі, а ўсіх, хто спрабаваў яго пакінуць, жорстка забівалі. У пажары загінулі 42 чалавекі. Са слоў відавочцаў, звар’яцелы натоўп бандытаў зайшоў у будынак пасля трагедыі і пачаў глуміцца над целамі загінуўшых. Яны фатаграфаваліся, ставячы ногі на целы людзей, і весела жартавалі. Яшчэ 6 чалавек у той дзень былі забітыя падчас сутыкненняў на цэнтральных вуліцах горада, больш за 200 пацярпелі. Гэтыя падзеі сталі адным з сімвалаў украінскага нацызму. Менавіта тады для многіх стала відавочным, што наступіў пераломны момант у палітычным крызісе ва Украіне і ўзброены канфлікт непазбежны. Вінаватыя ў трагедыі да гэтага часу не пакараныя. І шукаць іх ніхто не спрабуе. За дзесяць гадоў праваахоўнікі Украіны не прыцягнулі да адказнасці ніводнага чалавека за гэтае злачынства. Хоць усталяваць імёны бандытаў можна было, зрэшты – і сёння не позна. Ёсць відэазапісы тых падзей, выканаўцы тэракту кідаюць бутэлькі з запальнай сумессю, іх фашысцкія выкрыкі, моманты, калі дабівалі людзей на вуліцы.

Тое, што вінаватыя так і не панеслі пакарання, пацвярджае: нацызм – норма для кіеўскага рэжыму. Спальванне людзей – гэта скаардынаваная акцыя для запалохвання нязгодных з існуючым рэжымам. Усім гэтым кіравалі вонкавыя сілы, якія да гэтага часу кіруюць нашымі суседзямі, і менавіта гэтыя сілы не даюць украінскаму канфлікту згаснуць сёння. Многія эксперты адзначаюць: спальванне лю-дзей у Адэсе і наступныя тэракты ва Украіне праходзяць пад шматзначнае маўчанне захаду. Гэта сведчанне таго, як можна давесці людзей да нянавісці ў адносінах да сваіх грамадзян, да суседзяў, да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, веравызнання, пастаянна падвяргаючы іх неабходнай апрацоўцы, насаджваннем розных неанацысцкіх ідэалогій.
Гібель людзей у Адэсе – гэта паўтарэнне спаленых бандэраўцамі многіх вёсак з людзьмі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Загінуўшыя ў доме прафсаюзаў – мірныя людзі, якія змагаліся за свае правы толькі з дапамогай рускага слова. Мне здаецца, з часам адплата знойдзе як арганізатараў, так і выканаўцаў тэракту, а на месцы трагедыі размесціцца памятны знак, куды кожны жадаючы зможа ўскласці кветкі.
Заўтра ўсе мы будзем святкаваць чарговы Дзень Перамогі нашага народа над фашысцкімі захопнікамі. Упэўнена, многія жыхары краін постсавецкай прасторы, нароўні з загінуўшымі ў Вялікай Айчыннай вайне продкамі, успомняць і бязвінна загінуўшых адэсітаў.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о