Тым, што ты пабачыў бусла, няхай і ў невялікім горадзе, здзівіць кагосьці не атрымаецца. З’ява паўсюдная. Але неяк прагульваючыся з сабакам на полі паміж гандлёвым цэнтрам “Евроопт” і былым кар’ерам я сапраўды быў ураджаны – на вышыні метраў дзесяць, расправіўшы крылы, праляцеў над намі чорны бусел. Змяніўшы курс над гандлёвым цэнтрам птушка зрабіла вялікі паўкруг і ўзмахнуўшы крыламі некалькі разоў над будынкам РАНС, скіравалася ў напрамку ўрочышча Гарыцы.

Зямля пад чорнымі  крыламіРаней чорныя буслы мелі надзвычай асцярожны нораў і пазбягалі суседства з людзьмі і праявамі інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці чалавека. Але ўзмацніўшаяся ахова віду, паляпшэнне кармавых і гнездавых умоў зрабілі птушку больш лаяльнай да чалавека. Прынамсі, пра гэта гаворыць Чырвоная кніга Беларусі.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о