Выхадныя для гараджан прайшлі не толькі прыемна, але і карысна. Як мы ўжо распавядалі, на Петрыкаўшчыне працягваецца буйнамаштабнае азеляненне, падчас якога плануецца высадзіць 1,5 тысячы раслін.

Зялёным трэба заставацца Зялёным трэба заставацца

Для дасягнення гэтай мэты быў арганізаваны суботнік, на якім прадстаўнікі арганізацый, ўстаноў і грамадскіх аб’яднанняў высажвалі дрэвы ў розных частках горада. Маладыя дрэўцы і кустоўе з’явіліся на самым ў’ездзе, дзе паміж былымі малочным і цагэльным заводамі створана новая алея. Зялёная агароджа з’явілася на шляху да крамы “Еўраапт”, да стадыёну, каля помніка ваенным лётчыкам і маракам, а ў парку ўвогуле расліны высаджвалі прафессіяналы з гомельскага прадпрыемства “Чырвоны гваздзік”.

Будзем спадзявацца, што дрэўцы і кусцікі прыжывуцца і ўдала перазімуюць, каб парадаваць нас свежым паветрам, квеценню і ценем у спякотны дзень.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о