17 снежня ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама прайшоў снежаньскі кірмаш вакансій для непрацуючых грамадзян “Знойдзем работу разам”

Знойдзем работу разамНа сустрэчу з патэнцыяльнымі працадаўцамі прыйшло 8 чалавек. Ім было прапанавана звыш 30 вакансій па рабочых спецыяльнасцях.
На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі аддзела кадраў трох арганізацый: УП “Палессе-Аграінвест”, КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” і Петрыкаўскі філіял Гомельскага аблспажыўтаварыства.

Кірмаш вакансій перыядычна праводзіцца з мэтай больш шырокага прыцягнення працадаўцаў да прадстаўлення наяўных у іх вакантных працоўных месцаў, а патэнцыйных работнікаў – да пошуку прымальнай для іх працы, у тым ліку праз непасрэдны кантакт з працадаўцамі. Таксама кірмаш дае магчымасць грамадзянам самастойна сарыентавацца на рынку працы, падабраць сабе працу, у тым ліку і шляхам непасрэдных зносін з працадаўцамі.

У час сустрэчы перад прысутнымі выступіла начальнік ад-дзела па прызначэнні і выплаце пенсій і дапамог Людміла Дамасевіч. Людміла Міхайлаўна акрэсліла актуальныя пытанні пенсійнага забеспячэння, акцэнтаваўшы ўвагу на памеры мінімальнага страхавога стажу для налічэння пенсіі, а таксама адказала на пытанні, што паступілі ад грамадзян.

Ад прадстаўніка службы занятасці Вікторыі Хушкадамовай прысутныя на сустрэчы даведа-ліся пра меры садзеяння, што аказваюцца службай занятасці, сярод якіх навучанне грамадзян, перасяленне на новае месца жыхарства і працы, прадастаўленне дапамогі ў адкрыцці прадпрымальніцкай дзейнасці, шляхам выдзялення субсідыі, а таксама іншыя меры садзеяння занятасці насельніцтва.
Спецыялісты аддзела кадраў, запрошаныя на кірмаш вакансій, азнаёмілі грамадзян з наяўнымі вакансіямі на прад-прыемствах, якія яны прадстаўляюць, патрабаваннямі да кандыдатаў, асаблівасцямі і спецыфікай працы, а таксама адказалі на пытанні тых, хто зацікавіўся вакансіяй.

Беспрацоўныя атрымалі кампетэнтныя адказы. Па завяршэнні сустрэчы, зацікаўленыя ў прапанаваных вакансіях грама-дзяне пагутарылі з наймальнікамі ў індывідуальным парадку.
Двое грамадзян выказалі жаданне прайсці прафесійнае навучанне па будаўнічых прафесіях па накіраванні службы занятасці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о