Сёлета ў жніўні на першае месца працы ў наш раён прыехала больш 130 выпускнікоў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі.

А ў мінулую пятніцу прайшоў злёт маладых спецыялістаў.  З моладдзю сустрэліся старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка і яго намеснік Дзяніс Хулуп, кіраўнікі розных структур раёна.

Сустрэчу пачаў старшыня райвыканкама са знаёмства з сацыяльным і эканамічным патэнцыялам Петрыкаўшчыны, перспектывамі яго развіцця.

Аляксандр Наўныка звярнуў увагу маладых людзей на адметнасць раёна, дзе ёсць магчымасць для развіцця малога бізнесу, назваўшы найбольш запатрабаваныя накірункі, на развіццё сацыяльнай інфраструктуры, што дае магчымасці для адпачынку і годнага выхавання дзяцей.

Таксама старшыня агучыў лічбы па замацаванасці маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы, асабліва  адзначыўшы станоўчую тэндэнцыю з маладымі спецыялістамі ў структуры адукацыі і аховы здароўя.

Пра фінансавую падтрымку моладзі расказала начальнік аддзела крэдытавання Цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “ААБ Беларусбанк” Галіна Астаповіч. Згодна з указам № 631 выпускнікі ВНУ і ССНУ, якія накіраваны на працу не па месцы жыхарства бацькоў, маюць права на льготны крэдыт у суме 15 бюджэтаў пражытковага мінімуму з адтэрміноўкай пагашэння на паўгода для набыцця тавараў першай неабходнасці менавіта беларускай вытворчасці. Для гэтага маладым спецыялістам неабходна звярнуцца ў аддзел кадраў па месцы працы для ўключэння іх у спісы льготнай катэгорыі для атрымання такога крэдыту.

Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзмітрый Прыходзька, у сваю чаргу, расказаў моладзі пра парадак пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў для далейшага атрымання крэдытаў пад будаўніцтва жылля. Маладым спецыялістам неабходна звяртацца ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва ці ў сельвыканкамы па месцы жыхарства. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: 5-25-47 і 5-22-30.

Далей маладыя спецыялісты сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Моладзь – дзецям”, арганізаванай раённым камітэтам БРСМ. Удзельнікі злёту наведалі школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Тут ім была прапанавана экскурсія і сяброўская сустрэча з навучэнцамі школы-інтэрната, у час якой гучалі расказы пра прафесіі, якія цяпер прадставілі маладыя спецыялісты. Дзеці расказвалі пра свае мары ў выбары прафесій. На заканчэнне сустрэчы першы сакратар раённага камітэта саюза моладзі Дар’я Туравец уручыла навучэнцам школы-інтэрната падарункі ад сёлетніх маладых спецыялістаў.

У гэты дзень усе ўдзельнікі злёту змаглі бясплатна наведаць раённы музей.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

 

Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання Знаёмства з раёнам –  перспектыва замацавання

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о