Вось ужо чарговы месяц у райцэнтры вядуцца работы па добраўпарадкаванні. Вядома, дзе не распачаць буйныя ці дробныя рамонтныя і будаўнічыя работы – дома ці ў горадзе – гэта створыць пэўныя нязручнасці. Спадзяемся, што гараджане і госці райцэнтра гэта разумеюць. Але куды большая зацікаўленасць узнікае ў людзей у сувязі з канчатковым выглядам горада. Мы звярнуліся да нашага земляка, ураджэнца Ляскавічаў, прараба Мазырскага ДРБУ-186, Пятра Літаша, што кіруе будаўнічымі работамі ў цэнтры горада.

Змены на карысць
Пётр Аляксандравіч распавёў, што згодна з планам цэнтральнай часткі горада, сур’ёзна зменіць сваё аблічча парк. Адно з любімых месцаў гараджан будзе тэматычна падзелена на тры часткі. Усходні ўчастак парку будзе забаўляльнай часткай – на месцы танцпляцоўкі размесціцца амфітэатр, а на мысе, дзе раней стаяў помнік Дзеду Талашу, з’явіцца новая дзіцячая пляцоўка, што будзе ўяўляць сабой трохмачтавы карабель.

Цэнтральная частка парку будзе мець патрыятычна-гераічны змест. Тут акрамя дзвюх сцежак, адна з якіх цягнулася ўздоўж агароджы інтэрната, а другая – паабапал схілу, з’явіцца цэнтральная алея, што будзе ісці па цэнтры парку да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, які размесціцца на былым месцы амфітэатра. Туды ж перанясуць і алею герояў.

Змены на карысць
Усходняя частка парку будзе мець гісторыка-фальклорны напрамак. Перад музеем зойме месца помнік Дзеду Талашу, а пляцоўка за музеем, дзе колісь была коўзанка, атрымае аблічча скверу. Тут будуць лавачкі, разныя скульптуры з дрэва. Магчыма, з’явяцца арэлі ці гушкалкі. Гэту частку парку, з боку пракуратуры, будзе апярэзваць сцяжына з цвёрдым пакрыццём. Дзеля гэтага давядзецца знесці будынак кацельні інтэрната.

Змены на карысць Змены на карысць Змены на карысць Змены на карысць Змены на карысць
Як вы ўжо заўважылі, на месцы былога помніка воінам-інтэрнацыяналістам з’явіцца транспартнае кальцо, за ім, перад гандлёвымі павільёнамі ўжо будуецца стаянка. Невялічкія стаянкі знойдуць сваё месца каля міліцыі і насупраць ­– пад капліцай з боку дарогі.
Зараз на працах па рэканструкцыі парку працуе каля двух дзясяткаў чалавек з Мазырскага і Жлобінскага ДРБУ. Працаўнікі плануюць паспець да пачатку ліпеня. Пакуль спецыялісты запэўніваюць – ніякіх перашкод, што замінаюць паспець здаць работу ў час, няма.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о