Завяршыла работу профільная змена аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Чарадзейнікі: з навігатарам па карце прафесій”, які працаваў пры Петрыкаўскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Тры тыдні 25 навучэнцаў цэнтра падарожнічалі па горадзе і раёне, знаёмячыся з прафесіямі. Кожная арганізацыя – крок да прафесіі, кропка на карце, знойдзеная ў навігатары і потым пазначаная лагатыпам прадпрыемства.

Змена з  профнавігатарамВыхаванцы лагера сачылі за працэсам з’яўлення хлеба на камбінаце кааператыўнай прамысловасці, палетаў на прадпрыемстве “Беларусьгандаль”, а пасля дэгустацыі запакоўвалі сыры на філіяле Калінкавіцкага малочнага камбіната. Спрабавалі сябе ў ролі афіцыянта ў кафэ “Рэлакс” і лабаранта-даследчыка ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Лясгас пазнаёміў дзяцей з лесагадавальнікам, цэхам дрэваапрацоўкі і прафесіяй лесавода. Некаторыя нават зрабілі сабе новыя прычоскі ў цырульні “МарыАнна”. Напэўна, нехта ў будучым зробіць выбар прафесіі медыка, міліцыянера, выратавальніка, банкаўскага работніка, прымерыўшы на сябе гэты вобраз ужо сёння, у час адпачынку ў лагеры.

Фотарэпартажы пра кожную экскурсію, шматлікія конкурсы і спаборніцтвы, якімі быў насычаны кожны дзень змены, знаходзілі адлюстраванне ў групах “ВКонтакте” і “Инстаграм”, таму бацькі маглі быць віртуальна ўвесь час побач са сваімі дзецьмі.
Дырэктар Цэнтра Надзея Слабадзянюк і начальнік лагера Юлія Пасечнік адзначаюць, што змена атрымалася яркая і насычаная падзеямі ў тым ліку дзякуючы кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, якія знайшлі час і магчымасць, каб правесці экскурсіі. Ад імя ўсіх педагогаў лагера выказалі ім шчырую ўдзячнасць за супрацоўніцтва.

Алена БРУЦКАЯ,
па інфармацыі https://ctdim-petrikov.schools.by.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о