“Злачынца” знойдзены і выкрыты

0
478

Даволі нечаканы працяг атрымала інтэрв’ю з Прэзідэнтам на адкрыцці “Славянскага базару”. Хоць чаму нечаканы – вельмі нават прадказальны.
Згадаем перадгісторыю інцыдэнта. Юныя журналісты з Рыгі ў фестывальных кулуарах цёпла і нязмушана пагаварылі з Аляксандрам Лукашэнка, даведаліся пра яго формулу поспеху. Гэтага было дастаткова для таго, каб кіраўнік Латвійскага Міністэрства замежных спраў Эдгарас Рынкевіч ужо на наступны дзень выступіў з патрабаваннем закрыць Рыжскую дзіцячую акадэмію радыё і тэлебачання “Academy Kids TV”. Толькі ўявіце: цэлае міністэрства і спецслужба праследуе дзяцей і іх настаўнікаў за ўдзел у міжнарожным культурным праекце. Як засведчыў чыноўнік, установа ў межах сваёй кампетэнцыі высвятляе, ці няма ў іх дзейнасці магчымых пагроз нацыянальнай бяспецы. Распачата праверка па артыкуле “здрада”.
Як бачым, ксенафобскі рэжым Латвіі з усімі прыкметамі ліберал-фашызму нясе рэальную пагрозу ўласным грамадзянам. І тут не працытаваць Эдгараса Рынкевіча мы проста не маглі, паслухайце: “ З-за грубага ігнаравання рэкамендацый МЗС па бяспечнасці падарожжаў і ўдзеле ў інфармацыйнай вайне дзейнасць падобных арганізацый недапушчальная і павінна быць прыпынена”. Усё. Заслона. Шчыры дзіцячы парыў, першыя крокі ў, магчыма, будучай прафесіі прыпынены бязглуздым чыноўніцкім каментарыем і, не дай Бог, наступным прынятым рашэннем. Свабода слова сёння не тое, што не ў пашане, а, атрымліваецца, сапраўднае злачынства ў вольнай Еўрапейскай краіне.
А яшчэ дзесяць гадоў таму ўсё было па-іншаму: такія ж рабяты, што спасцігалі азы прафесіі, ужо бралі інтэрв’ю ў беларускага Прэзідэнта. Таму новае пакаленне, натхнёнае вопытам сваіх папярэднікаў, напісала ліст, у якім акрэслілі сваё вялікае жаданне распавесці пра значымую культурную падзею года і пагутарыць з Аляксандрам Лукашэнка. Не ў традыцыях нашага Прэзідэнта не падтрымаць добрую дзіцячую ініцыятыву. Да слова, інтэрв’ю атрымалася лёгкім і, як заўсёды, непасрэдным. Аляксандр Лукашэнка цёпла, па-бацькоўску пагутарыў з дзецьмі, шчыра распавёў пра сваю формулу поспеху.
Але што магло так раззлаваць латвійскае МЗС, што яго кіраўнік патрабуе закрыць Дзіцячую акадэмію? І ці можна лічыць дзяцей удзельнікамі “інфармацыйнай вайны”, як піша Эдгарс Рынкевіч? Між іншым нагадаем, не намі распачатай.
Складваецца ўражанне, што з-за адсутнасці падставы абвінаваціць хоць у чым-небудзь Беларусь, Рыга пачынае вайну з ёю ж выдуманым ворагам – уласнымі дзецьмі і настаўнікамі, што з культурнай місіяй нашу краіну наведалі.
Да таго ж, ні для каго не сакрэт, і раней Міністэрства замежных спраў Латвіі неаднаразова настойліва заклікала сваіх грамадзян не ездзіць у Беларусь, якая ўвяла бязвізавы рэжым з суседзямі. Але ўпершыню паездка ў нашу краіну расцэньваецца Латвіяй як злачынства. Дзяржаўнае злачынства.
Аднак хочацца верыць, што свет прачнецца, прызнае відавочнае і, як і раней, культурныя і эканамічныя сувязі аб’яднаюць суседзяў. Ва ўсякім выпадку кіраўніцтвам нашай краіны дзеля гэтага робіцца ўсё магчымае.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о