З работнікамі Петрыкаўскага раённага спажывецкага таварыства на штогадовым справаздачным сходзе прайшла сустрэча па прафілактыцы злачынстваў.
Пракурор раёна Сяргей Балахонаў і начальнік Петрыкаўскага РАСК Сяргей Насеня акцэнтавалі ўвагу на дзвюх апошніх гучных справах па факце прысваення маёмасці на прадпрыемстве.

Злачынства нельга схаваць Злачынства нельга схаваць
– Так, сёлета, у час рэвізіі была выяўлена нястача ў буйным памеры, – пачаў размову пракурор Сяргей Балахонаў. – Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова, адмаўляўся прымаць удзел у раскрыцці злачынства, не пакрыў шкоду па крымінальнай справе ў поўным аб’ёме.

У выніку судом ён быў прызнаны вінаватым у прысваенні маёмасці Петрыкаўскага райспажыўтаварыства ў буйным памеры і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захаваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі тэрмінам на 3 гады.
– Калі ідзе рэарганізацыя райспажыўтаварыства, – працягнуў Сяргей Паўлавіч, – перыядычна раскрываюцца нястачы як у малым, так і ў буйным памеры. Пасля ўзбуджаюцца крымінальныя справы.

Другая крымінальная справа па факце прысваення маёмасці была разгледжана ў час сустрэчы з работнікамі Петрыкаўскага райспажыўтаварыства.
У сувязі з тым, што абвінавачаная ў час расследавання крымінальнай справы сваю віну прызнала, публічна раскаялася ва ўчыненым злачынстве, пакрыла нанесеную шкоду прадпрыемству ў памеры 1 300 рублёў, са згоды пракурора крымінальная справа ў дачыненні да яе была спынена.

На абвінавачваную было накладзена спагнанне ў выглядзе штрафу – 765 рублёў, які ёю быў цалкам аплочаны.
Заканадаўствам прадугледжана магчымасць вызвалення вінаватых асоб ад крымінальнай адказнасці.
У той жа час у органа, які вядзе крымінальны працэс, няма абавязку вызваляць абвінавачаных ад крымінальнай адказнасці.
Орган, які вядзе крымінальны працэс, разглядаючы пытанне пра спыненне крымінальнай справы, будзе разглядаць дадзеныя, якія характарызуюць асобу абвінавачанага, абставіны здзяйснення злачынства, папярэднія і наступныя паводзіны асобы.

Сам па сабе факт вызвалення асобы ад крымінальнай адказнасці нясе ў сабе шэраг станоўчых момантаў. Напрыклад, асоба ў такіх выпадках лiчыцца несудзімай, не нясе абмежаванняў, звязаных з судзімасцю.

У выпадку накiравання дадзенай крымінальнай справы ў суд у дачыненні да абвінавачанай магло быць ужыта пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.
Пры ўсіх вышэй пералічаных фактах, у цяперашні час абвінавачаная працуе на іншым прадпрыемстве ў сферы гандлю.

– Прадстаўнікі закона ўсяляк ідуць насустрач тым, хто спатыкнуўся, – канстатаваў пракурор. – Мы вырашылі наглядна паказаць, што будзе з тымі, хто не паважае літару закона.
Гэтая сустрэча павінна стаць добрым урокам тым, хто яшчэ ўпэўнены, што злачынства можна схаваць.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о