1

На базе гарадской школы № 1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Абаронца Айчыны”, якія ўваходзяць у праграму ХХХ раённай спартакіяды школьнікаў.
72 юнакі прадстаўлялі 24 установы адукацыі. На жаль, надвор’е не дазволіла правесці спаборніцтвы па традыцыйнай праграме. Лыжныя гонкі давялося адкласці з-за адсутнасці снегу. Свае навыкі ўдзельнікі дэманстравалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і падцягванні на перакладзіне.
Па суме набраных ачкоў у дзвюх падгрупах школ прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцамі сталі каманды СШ № 1 і Курыціцкай школы, на ІІ месцы – каманды СШ № 2 і Галубіцкай школы, на ІІІ – гімназіі і Чалюшчавіцкай школы.
30-31 студзеня наша зборная з шасці юнакоў у дзвюх узроставых катэгорыях пад кіраўніцтвам настаўніка СШ № 2 Вадзіма Кавальчука будзе прадстаўляць раён на абласных спаборніцтвах “Абаронца Айчыны”. Магчыма, там рабятам давядзецца-такі стаць на лыжы.
Жадаем перамог!

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о