На мінулым  тыдні наш раён наведала 29 Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. 

Жыватворны агонь прыбудзе на ПетрыкаўшчынуМаршрут паломнікаў праходзіць праз больш за дзясятак населеных пунктаў краіны і завершыцца ў верасні ў горадзе Добрушы на Дні беларускага пісьменства. У складзе дэлегацыі Аляксандр Пачопка – протаіерэй, настаяцель храма Міколы Цудатворцы вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна, захавальнік Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга, Юрый Гуляка, вядучы спецыяліст ад-дзела дзяржаўных спецыяльных і культурна-масавых мерапрыемстваў,  Аляксандр Лапата-Загорскі – галоўны захавальнік цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакровы Прасвятой Багародзіцы, Ігар Шаладонаў – вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, паэт Вадзім Спрынчан, Людміла Мітаковіч – карэспандэнт Беларускага радыё.  Для членаў дэлегацыі і жыхароў раёна былі арганізаваны дзве творчыя сустрэчы: на базе аздараўленчага лагера ДРАЦ “Пціч” і Капаткевіцкай сярэдняй школы, мэта якіх – прывіць павагу і цікавасць да вядомых мясцін раёна, краіны, нагадаць пра адвечныя хрысціянскія каштоўнасці. Шмат увагі на мерапрыемстве ўдзялялася тэме захавання гераічных старонак Айчыны, вядомым нашым землякам. Як казалі самі ўдзельнікі, дыялог закрануў усе тэмы агульначалавечых каштоўнасцяў.

Адзін з важных этапаў сустрэчы – абмеркаванне са святарамі Петрыкаўшчыны, айцом Васіліем Немашам, настаяцелем Свята-Мікалаеўскага Храма, айцом Сергіем, настаяцелем Свята-Пакроўскага Храма магчымасці паўторнага наведвання з ганаровай місіяй удзельнікамі экспедыцыі нашай мясцовасці. Па выніках сустрэчы на 31 жніўня бягучага года запланаваны хросны ход ад Свята-Узнясенскага Храма да Свята-Мікалаеўскага Храма ў горадзе Петрыкаве з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворнымі іконамі, якія будуць дастаўлены на дадзенае таінства. Вечарам таго ж дня мерапрыемства пройдзе ў Капаткевічах, каля Свята-Пакроўскага Храма.
Для  праваслаўных падзея стане сапраўдным святам, якое дась магчымасць глыбей зразумець запаведзі Божыя, набыць каштоўны вопыт духоўнага жыцця.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о