Сёлета на Петрыкаўшчыне нарадзілася на 12 дзяцей болей, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Аднак, на жаль, па-ранейшаму захоўваецца адмоўная тэндэнцыя перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю.

Па інфармацыі аддзела ЗАГС, за 9 месяцаў бягучага года зарэ-гістравалі шлюб 85 пар (за аналагічны перыяд мінулага года – 86). 29 шлюбаў зарэгістравана ва ўрачыстай абстаноўцы, з іх па аддзеле ЗАГС – 10. Што да заключэння шлюбаў паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і замежнымі грамадзянамі, то сёлета такіх рэгістрацый было 4.

Паводзе статыстычных дадзеных, самым актыўным узростам для ўступлення ў шлюб для мужчын з’яўляецца 30 гадоў, для жанчын – 28. Мінімальны узрост мужчыны і жанчыны, якія сёлета уступілі ў шлюб – 20 і 17гадоў адпаведна. Што да максімальнага ўзросту маладых, то для мужчыны гэта 65 гадоў, для жанчыны – 64.
Пры гэтым не лішне зазначыць, што за 9 месяцаў складзена 10 запісаў актаў пра скасаванне шлюбу (за аналагічны перыяд 2019 года – 4 запісы). Пры тым, што ў аддзеле ЗАГС рэгіструецца скасаванне шлюбу толькі па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, пры адсутнасці непаўналетніх дзяцей і спрэчак па маёмасці. Пры невыкананні нават адной з пералічаных умоў – скасаванне шлюбу адбываецца ў судзе. Праз суд на тэрыторыі раёна сёлета скасавана 56 шлюбаў.
Сярэдні ўзрост, пры якім мужчыны і жанчыны скасоўвалі шлюб, склаў 47 і 48 гадоў адпаведна. Мінімальны ўзрост скасавання шлюбу ў мужчын і жанчын – 33 і 28 гадоў адпаведна, максімальны ўзрост – 62 і 67 гадоў.
На жаль, захоўваецца адмоўная тэндэнцыя перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю.

Састаўлена 488 актавых запісаў пра смерць, з іх працаздольнага насельніцтва – 94 чалавекі (за аналагічны перыяд 2019 года памерла 487 чалавек, у працаздольным узросце – 90). З пачатку года памерла 260 мужчын і 228 жанчын. Сярэдні ўзрост памерлых мужчын і жанчын складае 68 і 77 гадоў адпаведна.
Што да нараджальнасці, то за 9 месяцаў 2020 года ў раёне састаўлена 170 запісаў актаў пра нараджэнне (за аналагічны перыяд мінулага года – 158). Сярод народжаных 79 дзяўчынак і 91 хлопчык. Самымі распаўсюджанымі імёнамі для дзяўчынак сталі – Дар’я і Паліна, для хлопчыкаў – Максім, Цімафей, Дзмітрый і Іван.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о