Як паведамілі ў райвыканкаме,  18 мая на Петрыкаўшчыне пройдзе раённы суботнік. Калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, якія прымуць удзел у суботніку, папрацуюць на добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан падведамасных тэрыторый, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый населеных пунктаў і на працоўных месцах.

Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення раённага суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку тымі, праца якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак Петрыкаўскага райвыканкама ў ЦБП 320 філіяла 317 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, УНП 400065489, БІК AKBBBY21317 BY03AKBB36414260002413300000.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о