Жыццё салдата – адважная справа

Да нас у рэдакцыю прыйшоў ліст, адрасаваны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь. На адрас нашага земляка Дзмітрыя Дамасканава падпалкоўнік Аляксандр Савенка напісаў наступнае:
– Ураджэнец Капаткевіч, ваеннаслужачы шостай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады вадзіцель-санітар Дзмітрый Дамасканаў свой дваццаць першы дзень нараджэння сустрэў на палігоне. Там ён прымаў удзел у медыцынскім забеспячэнні заняткаў па баявой падрыхтоўцы.
Салдата цёпла павіншавалі са знамянальным днём у яго жыцці таварышы і камандзіры.

Жыццё салдата – адважная справа

Дзмітрый скончыў Палескі дзяржаўны аграрны каледж у Калінкавічах, дзе і набыў спецыяльнасць вадзіцеля. Тэхнікай цікавіў-ся з дзяцінства: бацька Дзімы – Аляксандр Мікалаевіч – вадзіцель грузавога аўтамабіля МАЗ.

Гвардыі радавы Дзмітрый Дамасканаў не аднойчы заахвочваўся за стараннасць, добрасумленнасць і ўзорнасць у службе. Даручаны аўтамабіль Дзмітрый утрымлівае ў спраўным стане, эксплуатуе беражліва. Пры неабходнасці ён заўсёды ахвотна спяшаецца на дапамогу саслужбоўцам. Салдат імкнецца якасна выконваць пастаўленыя задачы, заўсёды ўдасканальвае сваё вайсковае майстэрства.
Са слоў салдата, служба падабаецца. “ У нас цудоўны калектыў, дзе адзін аднаму дапамагае. Таму хачу працягваць службу ў гэтым падраздзяленні па кантракце”, – гаворыць Дзмітрый. Камандаванне абавязкова падтрымае яго імкненне стаць ваеннаслужачым кантрактнай службы. Гэта было б нядрэнным падарункам да яго мінулага дня нараджэння.

Мы вырашылі крыху даведацца пра Дзіму ў яго аднавяскоўцаў. А хто, як не настаўнік, лепш дасць характарыстыку хлопцу? Я звярнулася да настаўніка рускай мовы і літаратуры Капаткевіцкай сярэдняй школы, якую скончыў Дзмірый Дамасканаў, Віктара Цылько. Вось, што паведаміў Віктар Мікалаевіч:
– Я быў у свой час класным кіраўніком брата Дзімы – Валерыя, але і Дзіму я таксама выкладаў мову і літаратуру.

Скажу, што сям’я Дамасканавых добрая, працавітая. І хлопцы выраслі такімі ж. Заўсёды дапамагалі бацькам весці гаспадарку, працавалі на прысядзібным участку. Фізічна развітыя і вынослівыя.

У школе таксама адгукаліся на просьбы, не забываліся пра сваіх настаўнікаў, віншавалі іх са святамі.

Сям’я Дамасканавых шмат-дзетная, на добрым рахунку. Ведаю, што бацька Дзімы працуе ў рыбгасе “Трэмля”, маці, як мне падаецца, дома па гаспадарцы. Жадаю Дзмітрыю лёгкай службы і віншую яго з Днём абаронцаў Айчыны і мінулым днём нараджэння, які ён адзначыў 30 студзеня.
Калектыў рэдакцыі таксама далучаецца да віншаванняў і зычыць гвардыі радавому Дзмітрыю Дамасканаву здароўя, надзейнага сяброўскага пляча і поспехаў у вайсковай службе.

Хочацца верыць, што кожны юнак нашай Петрыкаўшчыны бу-дзе гатовы абараняць сваю Айчыну, сваіх родных і блізкіх. Армейская служба дысцыплінуе, загартоўвае характар, набліжае будучага мужчыну да рэальнага жыцця і вырашэння надзённых пытанняў, робіць самастойным і адказным. Гэта я вам з упэўненасцю магу сказаць, як маці, сын якой нядаўна адслужыў ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

Інга ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о