Разважанні пра сэнс і прызначэнне чалавечага жыцця апошнім часам вельмі модныя і зусім не рэдкасць. Аднак аўтар, паверце, не прэтэндуе на свежую філасофскую тэорыю пошуку сябе і свайго месца ў жыцці. У нашым з вамі выпадку, на жаль, усё намнога празаічней.

І проза нашага жыцця заключаецца ў наступным: Петрыкаў, адноўлены і добраўпарадкаваны намаганнямі многіх людзей, на мінулым тыдні зноў недалічыўся туі. Каб жа гэта быў адзінкавы выпадак, дык не!

Калі, дзе і як гэта здарылася – для паўнаты карціны інфармацыя аператыўных зводак ад начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўніка міліцыі Мікалая Семяніцкага.

– Так, на самой справе выпадак не адзінкавы, пагэтаму пачну па парадку. 18 кастрычніка ў 2 гадзіны 30 хвілін грамадзянін Л., знаходзячыся каля дома 2А па вуліцы Луначарскага здзейсніў крадзёж адной туі “Смарагд”, а ўжо 22 кастрычніка гэтым жа грамадзянінам у 3 гадзіны 30 хвілін былі ўкрадзены яшчэ дзве туі “Смарагд” па тым жа адрасе. У дачыненні да грама-дзяніна Л. 28 лістапада судом Петрыкакаўскага раёна абрана мера пакарання – арышт на 10 сутак. І вось зноў. На мінулым тыдні, 9 снежня, украдзена туя каля РДК. Аднак на гэты раз, дзякуючы неабыякаваму сведку, грамадзяніна, які здзейсніў крадзёж, затрымалі, як гаворыцца, па гарачых слядах. Ім аказаўся грамадзянін С., 1998 года нараджэння, у адносінах да якога састаўлены пратакол па частцы 1 артыкула 10.5 КоАП (Дробны кра-дзёж). Справа перададзена ў суд. За падобнае правапарушэнне прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.

За дадзенымі аператыўных зводак назіраецца непрыемная тэндэнцыя: незатрыманы на месцы правапарушэння вяртаецца і бярэ яшчэ болей. На самой справе, сітуацыя непрыемная перш за ўсё сваім дзікунствам. Няўжо ўкра-дзенае дрэўца здольна зрабіць вас, грамадзянін-злодзей, багатым, а можа шчаслівым, ці справа ў тым, што вас неадольна цягне да прыгожага?

Гэтыя маладыя, экзатычныя расліны яшчэ не перазімавалі, а мы сёння ўжо падлічваем страты. І ў нашых страт імя не маразы і неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а злодзеі і вандалы (тут ужо згадаю пра сапсаваныя драўляныя скульптуры ў гарадскім парку і пашко-джаны амфітэатр). З такім падыходам, пагадзіцеся, не жыць нам ні багата (сродкі трэба ж будзе паўторна ўкладваць у аднаўленне сапсаванага, знішчанага, украдзенага), ні цывілізавана (вандалізм і крадзяжы могуць стаць візітнай карткай горада), а значыць ні пра прыгажосць, ні пра культуру, на жаль, гаварыць пакуль не выпадае. Сорамна.
Колькі, скажыце, гэта будзе працягвацца?..

…А цытату з верша Анатоля Вярцінскага, згаданую ў загалоўку, я ўсё ж такі закончу:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, – ТВАРЫЦЬ!

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о