Жыццё без абмежаванняў

0
1426

Пра даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб гаварылі на гэтым тыдні на пасяджэнні раённага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў. Як адзначыла старшыня савета, намеснік начальніка райвыканкама Святлана Сянько, людзі з інваліднасцю і фізічна аслабленыя асобы часта не могуць весці паўнавартасны лад жыцця з-за сацыяльных і фізічных бар’ераў. Дзяржаўныя праграмы “Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб”, “Сацыяльная абарона” на 2021-2025 гады даюць магчымасць для адаптацыі і рэалізацыі гэтай катэгорыі людзей.

У парадак дня мерапрыемства былі вынесены пытанні стварэння даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра ўмовы для адаптыўнага спорту ў райцэнтры расказала загадчык сектара спорту і турызму Таццяна Жукавец. На аб’екце фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Прыпяць” забяспечаны комплексны падыход па стварэнні бесперашкоднага перамяшчэння дадзенай катэгорыі: ад бліжэйшага транспартнага прыпынку добраўпарадкаваны шляхі руху да аб’екта, унутры будынка ёсць сістэма інфармацыі (тактыльная плітка), выдзелены месцы для паркоўкі транспартных сродкаў. Было адзначана актыўнае супрацоўніцтва дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і спартыўнага клуба “Ураджай” з тэрытарыяльным цэнтрам. У сваю чаргу старшыня савета дала даручэнне адпрацаваць пытанне наведвання спартыўнага комплексу выхаванцамі карэкцыйнага цэнтра. База дадзенага аб’екта павінна быць задзейнічана па максімуме.
Пра алгарытм ранняга выяўлення парушэнняў развіцця ў дзяцей і іх суправаджэння паведаміла намеснік галоўнага ўрача раённай бальніцы Людміла Корбут. На пачатак бягучага года пад назіраннем установы аховы здароўя знаходзіцца 5022 дзіцяці, з іх – 78 інвалідаў. За восем месяцаў бягучага года першасная інваліднасць устаноўлена 9-ці дзецям. Вядзецца вялікая работа па папярэджанні і прафілактыцы дзіцячых захворванняў. Пры патранажных наведваннях дзяцей першага года жыцця, пры выяўленні ў іх растройстваў у здароўі, медыцынскімі работнікамі праводзіцца работа па выкарыстанні бацькамі своечасовых метадаў абследавання і лячэння. Дзеці накіроўваюцца на кансультацыі да спецыялістаў вузкага профілю. Па гэтым пункце дадзена рэкамендацыя наладзіць цеснае супрацоўніцтва ўстановы адукацыі, аховы здароўя, карэкцыйнага цэнтра.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанню асваення грашовых сродкаў, вы-дзеленых на правядзенне работ па стварэнні даступнага асяроддзя на Петрыкаўшчыне. Яўген Шапецька, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прывёў дадзеныя ўладкавання поручняў у жылых дамах вёскі Мышанка і райцэнтра. Гэтае пытанне, на думку Святланы Ула-дзіміраўны, патрабуе вывучэння.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о