16 сакавіка ва ўстанове ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва адбылося пасяджэнне міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў.

Жыццядзейнасць інвалідаў і фізічна аслабленых асобЯк адзначыла намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама, старшыня міжведамаснага савета Святлана Сянько, гэта катэгорыя людзей, якая сапраўды мае патрэбу ў асаблівай увазе, і неабходна рабіць усё магчымае для забеспячэння інвалідам паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці грамадства:

– Стварэнне для такіх асоб даступнага асяроддзя жыццядзейнасці, якое дазваляе здзяйсняць жыццёвыя запатрабаванні, бесперашкодна перасоўвацца, карыстацца паслугамі і атрымліваць інфармацыю, з’яўляецца важным фактарам, які павышае іх дзеяздольнасць, а таксама спрыяе інтэграцыі іх у грамадстве.
Па пытанні прадастаўлення сацыяльных паслуг інвалідам з цяжкімі і множнымі парушэннямі здароўя, вынесеным сярод іншых на разгляд Савета, выступіла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН” Таццяна Голуб.

Таццяна Антонаўна распавяла прысутным пра сацыяльныя паслугі для палягчэння інтэграцыі асоб з цяжкімі множнымі парушэннямі здароўя ў соцыум, якія аказвае аддзяленне:

– У нас працуе 6 гурткоў, у тым ліку і бацькоўскі клуб “Мы разам”, у час працы якіх аказваецца дапамога як у развіцці інвалідаў, так і ў выхаванні, адаптацыі да грамадства. І, як вынік – удзел і перамогі ў міжнародных, абласных, рэгіянальных фестывалях-конкурсах. Для нашых падапечных арганізаваны падвоз з сельскіх населеных пунктаў. А для тых, хто не можа наведваць аддзяленне па якіх-небудзь прычынах, праводзяцца анлайн-заняткі.

Таксама ў ходзе працы савета былі разгледжаны пытанні сацыяльнай падтрымкі дзяцей інвалідаў на базе дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”, удзел інвалідаў у культурна-масавай дзейнасці, выкананне раённых мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы “Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб”.
Акрамя таго, у ходзе мерапрыемства ўзнімаліся пытанні ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых структурных падраздзяленняў і арганізацый па пытаннях парадку дня, абмяркоўваліся шляхі рэалізацыі пастаўленых задач.

Маргарыта Каратунова.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о