Сабраць дзіця ў школу ці ў дзіцячы сад у новым навучальным годзе – задача не з лёгкіх. Тым больш, што ўскладняючых фактараў тут нямала. Галоўны – пераборлівасць нашых дзетак, якая расце разам з імі.
Пэўны час для Петрыкава ўвогуле было праблемай як след падрыхтаваць дзіця да 1 верасня. Асартымент райспажыўтаварыства не дазваляў зрабіць выбар не толькі ў фасонах і коштах, але і памерах адзення і абутку. Што маўчаць, і цяпер сітуацыя тут не ідэальная. Але ўсё ж не мінайце іх магазіны. Падказваем, тут ёсць цікавыя ў бюджэтным плане прапановы.

Жнівень – асабліва складаны месяц для бацькоў.Раней тыя, хто зусім не меў магчымасці рушыць за пакупкамі ў Мазыр ці Гомель, блукалі па радах нашага невялікага рэчавага базару. Цяпер сітуацыя змянілася. І кардынальна выправілі яе ў асноўным уласнікі прыватных гандлёвых кропак. Магазіны і павільёны “Лілея”, “Каліна”, “Анюта” сёння задаволяць патрэбы можа і не кожнага пакупні-ка, але значнай іх колькасці. І што важна, большасць тавараў для дзяцей тут менавіта беларускіх вытворцаў, якім мы і прывыклі давяраць – “Палессе”, “Світанак”, “Калінка”, “Надэкс”, “Марк Фармэль”, “Нёман” і “Шагавіта”.
Міністрэрства гандлю паведаміла, што ў сярэднім экіпіроўка сёлетняга школьніка будзе каштаваць 890 рублёў. Прааналізаваўшы цэны ў гарадскіх магазінах, мы пераканаліся, што так яно і ёсць. Зноў жа, калі не быць занадта пераборлівымі. Бо можна купіць скураныя туфлі для падлетка за 90 рублёў, а можна і за 40, кеды за 22 рублі ці красоўкі за 80, дзве хлапечыя сарочкі беларускіх вытворцаў, ці пяць, каб не праць іх кожны дзень, але турэцкія.

Жнівень – асабліва складаны месяц для бацькоў.Больш магчымасцяў быць непаўторна прыгожымі, зразумела, у дзяўчынак. Сарафаны ці спадніцы – выбіраць ім. З пінжачком, камізэлькай ці жакетам – на іх густ. Шырокі асартымент блузак задаволіць многіх модніц.
Праўда, у больш рослых школьнікаў выбар не такі і вялікі. Памеравы рад хоць і заканчваецца дзесь на росце 180 сантыметраў, але прапаноў тут нямнога. Дапамогуць магазіны для дарослых і рынак.

Жнівень – асабліва складаны месяц для бацькоў.З канцылярскімі таварамі ўвогуле праблем няма. У кожным з названых магазінаў можна сабраць патрэбны камплект – ад алоўка, да камплекта вокладак. Праўда з рукзакамі і сумкамі, нам падалося, будзе складаней.

Жнівень – асабліва складаны месяц для бацькоў.
Каб не зрабіць гэты артыкул рэкламным, не будзем расказваць дзе танней, шырэй асартымент, прыемней абслугоўванне. Нам нельга. Але параім: прайдзіцеся, паглядзіце. На жнівень і часткова верасень распаўсюджваюцца значныя скідкі – ад 15 да 20%. Шматдзетныя сем’і і імяніннікі таксама будуць мець бонусы.
Прыемна, што гандлёвае абслугоўванне ў нашым горадзе набірае абароты, задавальняе нашы патрэбы і выклікае жаданне падтрымаць не толькі беларускіх вытворцаў, але і мясцовых прадпрымальнікаў.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, 17 і 31 жніўня плануецца правядзенне маштабнага “Школьнага базару” каля тэрыторыі рынку. Пішыце спісы неабходнага і прыходзьце.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о