Не прагадалі петрыкаўчане ў мінулую пятніцу, хто завітаў у раённы Дом культуры на арганізаваную РДК конкурсную праграму “Місіс Палессе – 2017”. Бо была самая сапраўдная феерыя – яркае свята музыкі, сямейнай творчасці, жаночай прыгажосці і пяшчоты.

Дзесяць маладых жанчынак-петрыкаўчанак выйшлі на сцэну РДК, каб паказаць сваю прыгажосць, захапленні, уменні і таленты, а таксама між іншым пазмагацца за карону пераможцы конкурсу.

Перад пачаткам уласна конкурснай праграмы ўдзельніцы выйшлі на сцэну разам з дзеткамі, многія з якіх былі апранутыя ў тон і стыль матуль. Маша, Давід, Ягор, Дар’я, Аліна, Паліна, Маргарыта, Станіслаў, Валерыя, Уладзіслаў, Ганна, Кірыл, Дзяніс, Мацвей і Радзіён, дарэчы, таксама няблага трымаліся на сцэне, так што спадзяёмся на годны працяг конкурснай традыцыі ў Петрыкаве…

У традыцыйнай “візітоўцы” жанчыны коратка расказалі пра сябе і свае сем’і – хто вершамі, хто прозай, з дапамогай відэаслайдаў. Хтосьці паспрабаваў за гэтыя кароценькія хвіліны паказаць свае хобі.

Безумоўна, шмат станоўчых водгукаў і эмоцый выклікалі дэфіле ў стылі рэтра (“Стыль СССР”) і ў вечаровых сукенках.

Я, напрыклад, проста зачараваўся рэтра-сукенкамі канкурсантак. Па-першае, прыгожа, па-другое, натуральна, арыгінальна ды пад музыку ў духу “Back in USSR”. “Помоги мне… Сердце гибнет” і на табе – сукенка з перламутравымі гузікамі, “А я всё гляжу – глаз не отвожу. Ча-ча-ча”… Няма слоў…

А дэфіле ў вечаровых сукенках яшчэ раз падкрэсліла, наколькі нашы жанчынкі прыгожыя і… багатыя – разуменнем стылю, прыцягальнай пластыкай.

Самым разнастайным апынуўся творчы конкурс. Тут удзельніцы танцавалі, спявалі, абыгрывалі бытавыя сцэнкі, чыталі вершы…і патаналі ў моры шчырых апладысментаў.

Час, праведзены ў такой атмасферы, праляцеў хутка. І вось ужо канкурсанткі выходзяць на сцэну для ўзнагароджання. Па выніках чатырох конкурсных этапаў лаўрэатам звання “Місіс Палессе – 2017”  стала Марына Ашарчук. 1-й і 2-й віцэ-Місіс члены журы назвалі адпаведна Дар’ю Туравец і Настассю Андрук.

У намінацыі “Місіс Шарм” адзначылі Кацярыну Марцынкевіч. “Місіс Творчасць” стала Вольга Острыкава, “Місіс Непаўторнасць” – Яніна Карабец, “Місіс Натхненне” – Юлія Кандрашонак, “Місіс Жаноцкасць” – Надзея Вядзьгун, “Місіс Супермама” – Ірына Баўсун, а “Місіс Мілая, Добрая, Пяшчотная” – Алена Каленік.

Удзельніцам былі ўручаны прызы ад спонсараў, якімі выступілі арганізацыі, прадпрыемствы, суб’екты прадпрымальніцтва і падраздзяленні райвыканкама. А пераможца – Марына Ашарчук —  прыбралася ў прыгажэнную карону. Яна ёй да твару!

Малайцы, жанчынкі! Мужчыны, напрацоўвайце вопыт, бо цалкам можа быць, што і вас запросіць аналагічны конкурс. То трэба будзе не падкачаць.

Пятро ШАДУРА.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

IMG_8026 IMG_7936 IMG_7920 IMG_7904 IMG_7900 IMG_7888 IMG_7877 IMG_7874 IMG_7858 IMG_7849 IMG_7846 IMG_7844 IMG_7838 IMG_7837 IMG_7817 IMG_7814 IMG_7812 IMG_7807 IMG_7803 IMG_7792 IMG_7783 IMG_7770 IMG_7766 IMG_7752 IMG_7745 IMG_7740 IMG_7739 IMG_7732 IMG_7250 IMG_7224 IMG_7217 IMG_7201 IMG_7185 IMG_7167 IMG_7148 IMG_7116 IMG_7101 IMG_7095 IMG_7073 IMG_7061 IMG_7057 IMG_7045 IMG_7037 IMG_7022 IMG_7019 IMG_7016 IMG_7012 IMG_6967 IMG_6928 IMG_6921 IMG_6886 IMG_6831 IMG_6819 IMG_6801 IMG_6791 IMG_6628 IMG_6576 IMG_6544 IMG_6529 IMG_6496 IMG_6448 IMG_6386 IMG_6344 IMG_6331 IMG_6310 IMG_6307 IMG_6291 IMG_6281 IMG_6252 IMG_6225 IMG_6218 IMG_6216 IMG_6199 IMG_6192 IMG_6178 IMG_8033

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о