1На пачатку мая ў Францыі адбыўся традыцыйны турнір “Ironman 70.3”. У гэтых спаборніцтвах прымалі ўдзел двое беларусаў, у тым ліку наш зямляк, ураджэнец Курыцічаў Канстанцін Каляда.
Як прызнаўся спарстмен, трыятлонам ён займаецца на аматарскім узроўні, а працуе генеральным дырэктарам адной з буйных беларускіх турфірмаў – “Мерлінтур”.
У праграме “Ironman 70.3” трэба было праплыць адлегласць 1,9 кіламетра, праехаць на веласіпедзе 90 кіламетраў і прабегчы 21,1 кіламетра паўмарафону.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш 2,5 тысячы атлетаў з розных краін свету. Наш зямляк пераадолеў этапы трыятлону за 5 гадзін, 51 хвіліну, 11 секунд.

П. ВАЛОДЗІН.
Фота з архіва Канстанціна КАЛЯДЫ.
*Ironman – з англ. жалезны чалавек.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о