У суботу, 19 кастрычніка адбудуцца Дні адкрытых дзвярэй адразу ў дзвюх навучальных установах, што рыхтуюць ваенных.

Жадаеш быць афіцэрам – запрашаем!Клуб “Ракетчык” Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы пачнуцца ў 10 гадзін у клубе “Ракетчык” Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, па адрасе: горад Мінск, праспект Незалежнасці, 220 і ў 11 гадзін на ваенна-транспартным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту па адрасе: горад Гомель, вуліца Кірава , 34, аўдыторыя 170.

Жадаеш быць афіцэрам – запрашаем!Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту

Усім зацікаўленым патлумачаць парадак прыёму і асаблівасці падрыхтоўкі ў навучальных установах. Прысутныя атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай, жыццём і побытавымі ўмовамі курсантаў.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,
ваенны камісар Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о