Сёлета Гомельскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі ў рамках міжведамаснай праграмы “Лета на карысць” праводзіўся краязнаўчы літаратурна-музычны конкурс “Галасы маёй радзімы”.

Землякамі ганарымсяВучань Макарыцкага сада-школы Уладзіслаў Крупа стаў лаўрэатам гэтага конкурсу ў намінацыі “Творчыя землякі”, расказаўшы пра нашу зямлячку паэтэсу Любоў Арлову. Прапануем і нашым чытачам даследчую работу, якая была прызнана лепшай.

Ёсць і яшчэ адна нагода для публікацыі. Сёння Любоў Мікалаеўна адзначае свой дзень нараджэння. Віншуем яе з чарговай лічбай у календары жыцця і жадаем плённых дзён, добрых сустрэч, яркіх падзей і моцнага здароўя.

З Любоўю Мікалаеўнай Арловай мяне пазнаёміла мама. У той дзень споўнілася мая запаветная мара: нарэшце ў мяне з’явілася кацяня – маленькі жывы залацісты камячок! Наша сустрэча з Любоўю Мікалаеўнай была не апошняй, мы пасябравалі. З кожнай новай сустрэчай я даведваўся пра свайго новага дарослага сябра ўсё больш і больш.

Любоў Арлова – паэт, празаік, літаратар. Нарадзілася 14 лістапада 1948 года ў пасёлку Капцэвічы, жыла ў Петрыкаве, вучылася ў сярэдняй школе № 2. З 1962 года сям’я жыла ў Роўна ва Украіне. Там Любоў Мікалаеўна працавала трэнерам па плаванні, настаўнікам, займалася літаратурнай творчасцю. У 2007 годзе вярнулася на ра-дзіму, тут працягвае пісаць вершы, прозу, друкуецца ў перыёдыцы.
Любоў Мікалаеўна з’яўляецца арганізатарам і кіраўніком раённага літаб’яднання “Явар”. З-пад яе пяра з’явіліся на свет два дзясяткі кніг вершаў і прозы.

Вершы Любоў Мікалаеўна пачала пісаць са школьных гадоў. Піша пра рознае: каханне і здраду, дабро і зло, справядлівасць і сэнс жыцця.
Больно правде
с искажённым ликом,
стынет правда
в онемевшем крике.
Во Вселенной
разом стихли звуки…
Бог в тревоге
длань возносит к уху.
Человечья
грешная основа
разрывает
чью-то душу снова.
Погибает
правдушка без веры…
Не привыкнуть
Господу к потерям.
Асноўная каштоўнасць лірыкі паэта – пільная ўвага да навакольнага свету. Любоў Мікалаеўна шмат піша пра прыроду:
Я хмелею в объятьях природы,
Будь то лес,
будь то берег речной…

Яе часта можна ўбачыць на беразе Прыпяці з вудай у руках. Цягу да рыбалкі з самага ранняга дзяцінства даў ёй бацька – герой Савецкага Саюза Мікалай Сяргеевіч Арлоў.
Любоў Мікалаеўна – паэт свайго лесу, ракі Прыпяць, горада Петрыкава.
А в парке старом – запах лип,
Цветы, газоны,
словно с фото…
В резной беседке плачет кто-то
И к плачу добавляет всхлип.
Знакомо многое мне здесь,
Микрорайон в новинку только,
Скульптура дворника
прикольна,–
Завидуйте нам, сто Одесс!
Уладзіслаў КРУПА, 9 клас
Макарыцкага сада-школы.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о