Нягледзячы на прымаемыя работнікамі Дзяржпрамнагляду меры, уладальнікамі кранаў і персаналам, які імі кіруе, дапускаюцца парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў.

Здарэнні, звязаныя з грузапад’ёмнымі кранамі, як правіла, прыводзяць да цяжкіх наступстваў. Асноўнымі прычынамі гэтых здарэнняў з’яўляюцца адсутнасць арганізацыі работ, у тым ліку супрацьпраўныя дзеянні саміх пацярпелых, парушэнні патрабаванняў бяспекі пры рабоце грузапад’ёмных кранаў, няспраўнасць або наўмыснае вывядзенне са строю прыбораў бяспекі грузапад’ёмных кранаў.
21 лютага на будаўнічым аб’екце ў Гомелі, які належаў ААТ “Гомельскі ДБК”, у час выканання работ па праверцы спраўнасці вежавага крана перад пачаткам змены машыніст крана падняў стралу да ўпора ў мантажную стойку. Пры гэтым адбыліся мясцовыя дэфармацыі верхняга пояса стралы.
Не пераканаўшыся ў адсутнасці пашкоджанняў стралы, машыніст працягваў маніпуляцыі па праверцы работы. Пры пад’ёме кантрольнага грузу адбылася дэфармацыя каранёвай і наступнай за ёй секцый стралы з выгібам і частковым разбурэннем металаканструкцый.
Матэрыялы расследавання інцыдэнту сведчаць пра неналежную арганізацыю нагляду за бяспечнай эксплуатацыяй грузапад’ёмных кранаў і ўтрымання іх у спраўным стане. Устаноўлена, што ў арганізацыі не распрацаваны лакальныя прававыя акты для машыніста вежавага крана, якія рэгулююць яго правы, абавязкі і адказнасць, а таксама парадак дзеянняў пры аглядзе і праверцы спраўнасці крана перад пачаткам працы і ў іншых выпадках.
Прычынамі, што прывялі да інцыдэнту, сталі няспраўнасць канцавога выключальніка абмежавання пад’ёму стрэлы, не паступленне на выканаўчы орган кіраўніка сігналу абмежавальніка нагрузкі крана на адключэнне прывада механізма пад’ёму стралы, абмежавальнік нагрузкі крана быў настроены некарэктна.
Праверка спраўнасці вежавага крана праводзілася фармальна, дапускаліся выпадкі ўнясення фальсіфікаваных запісаў у эксплуатацыйныя дакументы пра правядзенне работ па абслугоўванні і наладцы вежавага крана і прыбораў бяспекі.
Гэтага надзвычайнага здарэння можна было пазбегнуць, калі б работнікі прадпрыемства адказна ставіліся да выканання сваіх службовых абавязкаў, строга кіраваліся патрабаваннямі Тэхнічных нарматыўных прававых актаў і задумваліся пра тое, да чаго могуць прывесці іх дзеянні ці бяздзейнасць.
Аляксандр ЗДРОК, старшы дзяржінспектар Мазырскага міжрайаддзела
Дзяржпрамнагляду
Рэспублікі Беларусь.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о