Па дадзеных на пачатак тыдня ў ААТ “Агра-Пціч” былі прыбраны каля 25% зерневых культур. Намалочана 276 тон жыта, 102 тоны трыцікале і 92 тоны аўсу. Сярэдняя ўраджайнасць склала каля 20 цэнтнераў з гектара.

Кіраўнік гаспадаркі Іван Самусенка адзначае, што сёлетні ўраджае абяцае быць важкім, плануюць сабраць каля 3 тысяч тон збожжа. Галоўнае паспець яго своечасова прыбраць і правільна захаваць. Умовы для плённай працы створаны. Для механізатараў усталяваны расцэнкі і даплаты, выдаюцца дадатковыя прадуктовыя пайкі. Перабояў з палівам няма, тэхніка, хоць і не новая, але падтрымліваецца ў добрым тэхнічным стане.

Пакуль у поле выйшлі толькі два камбайны. З дня на дзень трэцяя адзінка тэхнікі стане з імі ў рад. Камбайнеры працуюць без памочнікаў. Зразумела, што нагрузка на чалавека павялічваецца, але сучаснае асначэнне камбайнау дазваляе з імі спраўляцца аднаму механізатару. Тым больш, што і зарплата ў такім выпадку значна павялічваецца.

Збожжа паступае на свой зернесушыльны комплекс, які працуе без збояў і спраўляецца з нагрузкай. У гаспадарцы зацікаўлены ў самастойнай падрыхтоўцы зерня да захавання – так эканомней.

Частка ўраджаю, а гэта 300 тон, пойдзе на выкананне дзяржзаказу. Для сёлетняга севу было закуплена элітнае насенне азімых культур, каля 40%. З гэтых палеткаў цяпер плануюць закласці насенны фонд наступнага года. Астатняе плануецца скарыстаць для корму жывёле. Пры планаванні дзейнасці прадпрыемства дырэктар ААТ робіць акцэнт на малочную галіну, тое, што дае гаспадарцы рэальныя грошы.

Паспяхова спраўляецца гаспадарка і з нарыхтоўкай зялёных кармоў. Нарыхтаваныя напачатку касавіцы 3 тоны сенажу і 600 тон сена пачалі дапаўняцца травамі другога ўкосу.

Іван Самусенка пазначыў, што ў гаспадарцы чакаюць і добры ўраджай  кукурузы. З 1100 гектараў пасеваў 200 пойдзе на зерне, астатняе будзе закладзена ў сіласныя ямы і забяспечыць стабільную кармавую базу на зімовы перыяд.

Збожжа просіцца ў бункер

Не падвёў сёлета і рапс. Ураджайнасць яго склала 10 цэнтнераў з гектара. 22 тоны яго здадзены, што дапамагло своечасова закончыць  падрыхтоўку тэхнікі да жніва.

 

Станіслаў Пырко сёлета намалаціў больш 330 тон збожжа. Гэта яго пяты ўдзел у жніве. Першыя два гады быў памочнікам камбайнера, цяпер сам спраўляецца з тэхнікай.

Збожжа просіцца ў бункер

– Усё збожжа ўжо прасіцца ў бункер, – з веданнем справы адзначае механізатар. –  Але выйсці ў поле на ўвесь дзень не заўсёды атрымліваецца. Бывае па 2-3 бункеры намалочваем за дзень, а бывае – 7-10. Найперш працуем на складаных участках – палеглых, засмечаных пустазеллем.

Алег Аляксандравіч  Герасіменка на сваім КЗС-10 сабраў з палеткаў 52 тоны зерня. Як вопытны камбайнер працуе на далёка не новай тэхніцы, якая патрабуе больш увагі. Кожную вольную хвіліну ад выхаду ў поле праводзіць на мехдвары. Правярае механізмы і вузлы, дапамагае маладому калегу. Побач і механізатары, што працуюць на адвозцы: Алег Іванавіч Герасіменка – адвёз 189 тон, Сяргей Рабчанка – 93 тоны. Яны таксама дапамагаюць падтрымліваць камбайны ў стане пастаяннай гатоўнасці да выхаду ў поле.

Збожжа просіцца ў бункер

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о