Апаратная нарада ў пашыраным складзе прайшла ў панядзелак у райвыканкаме. Першая рабочая сустрэча ў новым годзе абумовіла спіс пытанняў, вынесеных на разгляд і абмеркаванне.

Весткі адукацыі
З трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах каманда раёна вярнулася з 5 дыпломамі. Дыпламантамі сталі навучэнцы з ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Гімназія г. Петрыкава”, “Сярэдняя школа №1 г. Петрыкава” і “Ляскавіцкая сярэдняя школа”. З абласных спаборніцтваў “Снежны снайпер” зборная раёна, прадстаўленая навучэнцамі гімназіі горада і Капцэвіцкай школы, вярнулася з дыпломам 2 ступені. Усяго ў зімніх спартыўных мерапрыемствах за перыяд з 15 па 22 снежня паўдзельнічала 2185 вучняў устаноў адукацыі раёна.
Гімназія прайшла працэдуру пацверджання дзяржаўнай акрэдытацыі. Членамі камісіі наведаны вучэбныя заняткі і факультатывы, вывучана дакументацыя. Працягваюцца капітальныя рамонты з элементамі мадэрнізацыі ў Капцэвіцкай і Бабуніцкай школах, а таксама ў цэнтры турызму і краязнаўства. Заменены металічныя лесвіцы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці.

РАНС паведамляе
За студзень у раёне адбылося 4 пажары, на якіх загінуў 1 чалавек. З пачатку 2021 года работнікамі РАНС да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 5 грамадзян.
На ліквідацыі аварыі па адключэнні электраэнергіі пасля снегападу, што прайшоў па тэрыторыі раёна 26 студзеня, працавала 5 аварыйных брыгад Петрыкаўскіх РЭС (15 чалавек, 8 адзінак тэхнікі). У той жа час аварыйных сітуацый на вадаправодных, каналізацыйных, цеплавых і газавых сетках зарэгістравана не было.
За мінулы тыдзень абследавана 226 домаўладанняў (кватэр) грамадзян. З іх 64 – сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, 128 – адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, 8 – іншых грамадзян, дзе ёсць рызыка ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і іншых грамадзян. Найбольшую колькасць домаўладанняў за апошні тыдзень абследавалі аглядавыя камісіі Капцэвіцкага (62 домаўладанні), Пціцкага (23) і Грабаўскага сельвыканкамаў (22).
Прапанавана ўсталяваць АПА у 55 домаўладаннях, АПА усталяваны ў 14.
Работа з абавязанымі асобамі ў межах Дэкрэта №18 “Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”
У раёне вызначана 47 арганізацый для працаўладкавання абавязаных асоб. У 27 арганізацыях устаноўлена браня для прыёма на работу 46 абавязаных.
За 2020 год ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама звярнуліся за садзеяннем у працаўладкаванні і былі працаўладкаваны па накіраванні службы занятасці за лік усталяванай брані для абавязаных асоб 14 чалавек, з іх паўторна пасля вяртання з ЛПП – 6 чалавек, з месцаў пазбаўлення волі – 4 чалавекі, па рашэнні суда – 1 абавязаны. Па стане на 1 студзеня на тэрыторыі раёна налічваецца 79 абавязаных асоб. У 23 арганізацыях працуюць 58 абавязаных асоб. Чацвёра з іх (9,8%) не маюць магчымасці штомесяц кампенсаваць у поўнай меры выдаткі на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей з-за недастатковай заработнай платы. За 2020 год пераведзены на месца работы з больш высокай заработнай платай 3 чалавекі.

Другасныя матэрыяльныя рэсурсы: дзяржзаказ і раённы план выкананы
Дзяржаўны заказ па пастаўку бумагі, кардона і адходаў шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб па раёне выкананы на 124,5%. Здадзена другаснай сыравіны 560,2 тоны, з іх: макулатуры – 218,8 тоны ці 99,5%; шкла – 328,6 тоны ці 148%.
КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” забяспечана выкананне гадавога задання ў поўным аб’ёме (115%).
Петрыкаўскім філіялам Гомельскага аблспажыўтаварыства здадзена 178 тон шкла ці 137,2%. На жаль, не забяспечана выкананне гадавога задання па здачы макулатуры – здадзена 80,8 тоны макулатуры ці 80,8% гадавога задання.
Збор другасных матэрыяльных рэсурсаў па раёне за 2020 год склаў 1830,48 тоны ці 102,1% гадавога задання, у тым ліку: макулатуры – 959,85 тоны ці 102%; шкла – 581,15 тоны ці 102,1%; палімераў – 50,62 тоны ці 103,3%; адпрацаваных масел – 35,97 тоны ці 102,8%; шын – 147,83 тоны ці 102,7% і адходаў бытавой тэхнікі – 55,08 тоны ці 102%. Важна захаваць паказчыкі і ў бягучым годзе.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о