У Мінску адбылася  цікавая падзея, у якой прыняў удзел народны фальклорны ансамбль “Зарачаначка” Чалюшчавіцкага сельскага Дома народнай творчасці.

На працягу некалькіх стагоддзяў нашы паўднёвыя сябры – малдаване – ладзяць цудоўнае вясновае свята Мэрцішор, якое традыцыйна адзначаюць з 1 па 12 сакавіка. Людзі дораць адзін аднаму ўпрыгожанні – мэрцішоры – у выглядзе дзвюх кветачак ці сардэчак чырвонага  і белага колеру са словамі: “Жыве і квітнее, як яблыня, у сэрцы вясны”.

IMG_4521

Талісманы мацуюцца на адзенні з левага боку, каля сэрца, а пасля свята іх абавязкова прывязваюць да галінак фруктовага дрэва. Тады лічыцца, што чалавек увесь год будзе апякацца гэтым дрэвам.

 Вяла свята выканаўца малдаўскіх песень старшыня  грамадскай  установы  “Таварыства малдаванаў” Антаніна Валько.

Артысткі “Зарачаначкі” Тамара Піліпенка, Тамара Козінец (мастацкі кіраўнік), Ніна Цітова, Валянціна Сідарок, Таццяна Піскун, Алена Кароткая, Люд-міла Тарасава, Наталля Збароўская (гарманіст-акампаніятар) выканалі песні “Ой, ляцелі гусі з броду”, “У агародзе вярба расла”.

Мяркуючы па апладысментах, наш калектыў моцна спадабаўся малдаванам, з якімі ў нас склаліся сяброўскія адносіны. Плануецца, што на мерапрыемства, прысвечанае святым Пятру і Паўлу, у Чалюшчавічы са сваёй канцэртнай праграмай прыедзе малдаўскі ансамбль “Плай”.

Лявонцій Целеш.

Фота  Арцёма ГУСЕВА з архіва рэдакцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о