Занальныя спаборніцтвы па футболе сярод зборных Петрыкаўскага, Жыткавіцкага і Лельчыцкага раёнаў прайшлі ў Капаткевічах у мінулыя выхадныя.

IMG_8112

На стадыёне гарадскога пасёлка Капаткевічы 6 жніўня прайшлі занальныя абласныя спаборніцтвы па футболе, якія праводзяцца ў праграме абласной круглагадовай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў.
Урачыстае адкрыццё турніру адбылося на футбольнай пляцоўцы капаткевіцкага стадыёна, сама гульня праходзіла па кругавой сістэме ў два таймы па 20 хвілін.
У спаборніцтвах мелі права ўдзелу толькі сельскія жыхары.
У першай гульні петрыкаўская зборная гуляла з лельчыцкай камандай. У першым тайме забілі госці, вызначыўся Сяргей Кавалевіч. Такі вынік (1:0) і зафіксаваў фінальны свісток.
А вось у гульні з жыткавіцкай камандай нашы былі мацнейшымі і святкавалі перамогу з лікам 4:1.

IMG_8123
Каманда Лельчыцкага раёна, пераадолеўшы жыткавічанаў з лікам 2:1, набрала 6 ачкоў і выйшла ў фінальную частку абласных спаборніцваў “Залаты колас”.
Мы – другія, а трэцяе месца – за жыткавіцкай зборнай.
– Трэніроўкі будуць працягвацца, футбалісты крыху адпачнуць і зноў прымуцца за працу, – адзначыў трэнер петрыкаўскай зборнай Валерый Арыновіч. – Выказваю вялікую падзяку камандам за гульню.

Наталля Чарняўская.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о