Запрашаем на кірмаш

0
824

У адпаведнасці з распараджэннем Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта 24 верасня, 1, 8, 15, 22 і 29 кастрычніка ў горадзе Петрыкаве па вуліцы Базарнай, а таксама 24 верасня, 8 і 22 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Капаткевічы з 9 да 14 гадзін пройдуць сельскагаспадарчыя кірмашы з удзелам арганізацый аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, фермерскіх гаспадарак, гандлю і іншых арганізацый, якія вырабляюць тавары народнага спажывання, а таксама фізічных асоб, якія вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.
Да продажу будзе прадстаўлена сельскагаспадарчая, садавінагароднінная, мясная і рыбная прадукцыя, мёд, харчовыя і нехарчовыя тавары.
Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць кірмашовыя мерапрыемствы!

Аддзел эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о