У гэтую суботу, 18 жніўня, у Капаткевічах адбудзецца сельскагаспадарчы конкурс “Уладар сяла”. Пра гэта расказлі ў райкаме БРСМ. Па словах першага сакратара раённага камітэта Дар’і Туравец, конкурсная праграма будзе складацца з 4 іспытаў.

Першы – гэта творчая візітная картка “Шчыра вітаем!”, якая ўключае інфармацыю пра традыцыі сям’і і роднага рэгіёну, захапленні і здольнасці ўсіх членаў сям’і.

У ходзе  сямейнай эстафеты “Каласок і Каліначка”  ўдзельнікі павінны будуць паказаць свае гаспадарчыя здольнасці.

Адзін з конкурсных этапаў называецца “Палескія дрывасекі”. Тут канкурсанты павінны будуць паказаць свае спрыт і хуткасць. Для гаспадынь пройдзе конкурс “Палескія прысмакі” –  яны прэзентуюць лепшую страву беларускай нацыянальнай кухні.

Конкурс стартуе ў 12 гадзін ва ўрочышчы «Дамаха».

Д. Аляксандраў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о