У час зімовых канікулаў школьнікаў у раёне праводзілася прафілактычная акцыя “У новы год без правапарушэнняў”, рэалізацыяй якой займаліся розныя структуры. Як пазначылі ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, вынікам яе стала значнае зніжэнне правапарушэнняў, зарэгістраваных ў час акцыі – з 26 снежня па 11 студзеня.Заняткі – толькі карысныя

Да ўдзелу ў прафілактычнай акцыі былі прыцягнуты акрамя ўстаноў адукацыі праваахоўныя структуры, установы культуры, РАНС, медыцынскія ўстановы, сельвыканкамы. Старшыня ка-місіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька пазначыла, што без увагі не засталося ні адно дзіця з розных катэгорый уліку. Для аздараўлення у прышкольных лагерах дзённага знаходжання, напрыклад, у сельскіх школах, накіроўваліся найперш падлеткі, якія знаходзяцца на індывідуальным прафілактычным уліку, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, а таксама прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы. А гэта 54 навучэнцы з 340 ўсіх, што прайшлі аздараўленне.

Тэматыка мерапрыемстваў, праводзімых у 19 аздараўленчых лагерах, была падпарадкавана бяспечным паводзінам непаўналетніх і прафілактыцы правапарушэнняў. Начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец пазначыла, што да работы лагераў актыўна далучыліся работнікі ўстаноў культуры. Па асобна распрацаваным графіку свае пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы прапанавалі сельскія дамы творчасці, бібліятэкі, клубы, куды дзеці з задавальненнем наведваліся. Ужо традыцыйнымі ў час любых канікулаў сталі дні адкрытых дзвярэй у структурных падраздзяленнях раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у аддзеле ўнутраных спраў. Сёлета ў такіх экскурсіях прынялі ўдзел больш ста пяцідзесяці падлеткаў. Гутаркі на тэмы ўмацавання здароўя з дзецьмі праводзілі супрацоўнікі ФАПаў і непасрэдна ЦРБ.

Заняткі – толькі карысныя

Ва ўстановах адукацыі была ўзмоцнена работа настаўніцка-бацькоўскіх патрулёў, а таксама наведванне сем’яў, што знахо-дзяцца на розных формах уліку. Больш за сто сем’яў былі за гэты час наведаны дома ў вячэрні час.
Шматгадовай практыкай стала работа на канікулах творчых аб’яднанняў па інтарэсах і спартыўных секцый, штодзённае правя-дзенне спартыўных мерапрыемстваў. Менавіта да канікулаў былі прымеркаваны прэзентацыі работы аб’яднанняў, выставы творчасці іх навучэнцаў.

Пэўная частка раённых мера-прыемстваў была запланавана менавіта на канікулярны перыяд. Прайшлі спаборніцтвы па шахматах і шашках, конкурс “Юных выратавальнікаў-пажарных”. Упершыню ў горадзе прайшоў футбольны турнір “Прарыў”, удзельнікамі якога сталі 3 каманды “ўлікоўцаў” гарадскіх устаноў адукацыі і каманда прадстаўнікоў РАУС, РАНС і пракуратуры.

– З году ў год работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі з непаўналетнімі ў час канікулаў становіцца больш сістэмнай і плённай, – пазначыла Наталля Ходзька. – Не выключэнне і гэтыя працяглыя зімовыя канікулы. Дзякуем усім за супрацоўніцтва і разлічваем на далейшую плённую працу.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о