Сацыяльнае абслугоўванне – неабходная ўмова развіцця сучаснай дзяржавы. Цяпер у Беларусі рэалізуецца новы этап развіцця сістэмы сацыяльнай абароны – ідзе станаўленне новай нацыянальнай сістэмы сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
Замяшчальная сям’я – альтэрнатыва інтэрнату

Галоўны яе пастулат – павышэнне якасці жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва, у тым ліку пажылых людзей.
Менавіта дзяржава ўзяла на сябе адказнасць за сістэмную дапамогу такім грамадзянам, прыцягваючы да сацыяльнай дапамогі і грамадскія арганізацыі, бо камерцыйна выгаднай гэта дзейнасць быць не можа апрыоры.
Апошняе дзесяцігоддзе ў нашай краіне адзначана ростам патрэбнасці ў сацыяльных паслугах. У сувязі з гэтым з’яўляюцца новыя іх формы, значная фінансавая складаючая якіх кла-дзецца менавіта на дзяржаву. У сілу пэўных абставін сёння не ва ўсіх пажылых грамадзян ёсць магчымасць самастойна вырашаць пытанні, якія перад імі ставіць узрост, узровень здароўя, часам і адзінота. Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыя Уласкіна расказала, што з кожным годам у нашым раёне пашыраецца спектр сацыяльных паслуг. Тое, што раней было навінкай і прымалася людзьмі з перасцярогай, сёння эфектыўна працуе.
– Дзве замяшчальныя сям’і ў Петрыкаве і Капаткевічах узялі на абслугоўванне інвалідаў І і ІІ груп, – пачала пералік сацыяльных паслуг Марыя Мікалаеўна. – Дзве нянькі ў горадзе і Пцічы працуюць у сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды і двайняты. Такой формай сацыяльнага абслугоўвання дома як паслугі ся-дзелкі карыстаюцца састарэлыя жыхары Міхедавіч і Петрыкава. У Грабаве і Вялікіх Сялюцічах мінулай зімою працавалі дамы зімоўкі, дзе пажылыя людзі, здольныя да самаабслугоўвання, сумесна пражывалі. А дом круглагадовага сумеснага пражывання функцыянуе ў Конкавічах.Таксама аказваецца паслуга па суправаджэнні да месца працы інваліда І групы па зроку. На добраахвотнай бязвыплатнай аснове жыхарамі Грабава, Петрыкава, Лучыцаў, Пцічы, Чалю-шчавічаў, Камаровічаў аказваюцца паслугі патранатнай ці гасцявой сям’і, калі пажылым людзям аказваецца не толькі бытавая дапамога, але і папярэджваецца іх сацыяльная адзінота.
Марыя Уласкіна зрабіла акцэнт на дзейнасць замяшчальных сем’яў. Гэта паслуга даступна пажылым людзям, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту, і інва-лідам І і ІІ груп. Гэты від сацыяльнага абслугоўвання прадугледжвае, што чалавек або сям’я, якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі, змогуць аформіць догляд за паўналетнім непрацаздольным грамадзянінам пры ўмове сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі.
– Стварэнне замяшчальнай сям’і выгадна для абодвух бакоў, – пазначыла Марыя Мікалаеўна. – Найперш, гэта не дом-інтэрнат, адна думка пра які палохае значную колькасць пажылых лю-дзей. Адзінокі чалавек атрымае догляд у дамашніх умовах, а яго памочнік у выпадку пераезду да падапечнага зможа часова вырашыць сваё жыллёвае пытанне. Або калі падапечны пасяляецца да памочніка, то па меры сіл уносіць свой уклад у дамашнія справы. Памочніку не забараняецца працаваць і вучыцца. Аднак не ва ўрон клопату пра падапечнага.
Петрыкаўчанка Ніна Жукавец крыху больш за год таму прачытала на старонках нашай газеты пра сацыяльную паслугу замя-шчальнай сям’і. На той час яе сястра Надзея ўжо дзесяць гадоў жыла з ёю. Пасля двух інсультаў і пералому шыйкі бядра жанчына не аправілася, засталася інвалідам, прыкаваным да ложка.
– Нашы з мужам дзеці выраслі, было месца, каб забраць сястру з бальніцы, – расказала Ніна Андрэеўна. – Цяжка было, зразумела, бо я працягвала працаваць. Але Надзея з некаторымі патрэбамі навучылася спраўляцца сама, хаця і працуе ў яе толькі адзін бок. Я не з’яўляюся для сястры сваяком, які павінен па законе даглядаць яе, таму маю права на пэўную грашовую кампенсацыю. Пра гэта мне расказалі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, куды я звярнулася за кансультацыяй. Грошы невялікія – бюджэт пражытковага мінімуму. Але для нас гэта сума істотная. Сястры патрэбна нямала медыкаментаў, акрамя тых, што выдаюцца бясплатна інваліду І групы, і правільнае харчаванне з-за ляжачага ладу жыцця. Да таго ж перыядычна яна павінна праходзіць стацыянарнае лячэнне. Жывучы на пятым паверсе, нам даводзіцца наймаць і спецтранспарт, і лю-дзей для яе транспарціроўкі. Гэта таксама фінансава затратна. Для нас гэтыя грошы – пад-трымка сямейнага бюджэту. Марым, што, пакрыху адкладваючы, зможам купіць для Надзеі ложак з пад’ёмнікам. Ён нам вельмі неабходны. Магчыма, што іншым сем’ям, якія пакуль вагаюцца, ці ўзяць чалавека ў сваю сям’ю для догляду, гэта сацыяльная выплата стане штуршком для добрай справы, правільнага рашэння.
– Мне многа давялося карыстацца дапамогай медыкаў, – расказала Надзея Андрэеўна. – Некалькі тыдняў нават знаходзілася ў палаце сястрынскага догляду. Успаміны толькі добрыя: увага, прафесіяналізм урачоў і медыцынскіх сясцёр. Але толькі дома, а кватэра сястры стала для мяне менавіта домам, пры па-стаяннай увазе і клопаце пачынаеш адчуваць, што жыць трэба далей, нават прыкаваным да ложка. Паціху ўзнавіліся некаторыя мае магчымасці: павярнуцца, узяць са століка ежу ці піццё магу сама. Люблю, калі сястрыны ўнукі наведваюць, весела робіцца ў хаце, шумна. Расказваюць мне пра свае прыгоды, паказваюць абноўкі ці свае малюнкі. Дзе ж тут духам падаць! Жывеш у чаканні станоўчых эмоцый. А яны, дзякуй Богу, у нашым доме не рэдкія.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о