Як паведаміў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Васіль Сыцько, з 2 студзеня бягучага года на адзіным партале электронных паслуг пачала здзяйсняцца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Для рэгістрацыі ў электроннай форме замежны грамадзянін, выкарыстоўваючы камп’ютар, мабільны тэлефон, іншыя прыстасаванні з доступам у інтэрнэт мае магчымасць стварыць асабісты кабінет, выкарыстоўваючы свой адрас электроннай пошты. Затым у катэгорыі “Грамадзянства і міграцыя” трэба выбраць адпаведную паслугу, запоўніць заяву і падаць яе ў электронным выглядзе. Вынікам здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры будзе смс-паведамленне.
Трэба адзначыць, што пры рэгістрацыі праз партал дзяржаўная пошліна не спаганяецца.
Зарэгістраваць чалавека можа і яго прадстаўнік са свайго электроннага кабінета. Таксама захоўваецца магчымасць асабістага звароту ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі для рэгістрацыі ў раней устаноўленым парадку.
Для працягу тэрміна рэгістрацыі замежны грамадзянін павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па месцы свайго знаходжання ў Беларусі. Тое ж датычыць і грамадзян Расійскай Федэрацыі.
Звесткі аб рэгістрацыі замежных грамадзян у электроннай форме захоўваюцца ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме “Грамадзянства і міграцыя”. Пасадавыя асобы зацікаўленых дзяржорганаў могуць атрымаць указаныя звесткі, аформіўшы доступ да аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы згодна з узгадненнямі аб інфармацыйным узаемадзеянні з МУС.

І. ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о