ЗАМЕСТ НЕКАПІТАЛЬНЫХ ГАРАЖОЎ — ЗНАЧНЫЯ ПАБУДОВЫ

У апошнюю сераду жніўня старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. На гэты раз больш пытанняў былі асабістага характару.
Па пытанні затаплення прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Гогаля, 24 і арганізацыі ўсталявання пешаходнага пераходу каля дома завітала Ларыса Самбук. Ларыса Міхайлаўна ўжо наведвалася па гэтым пытанні на прыём да былога намесніка старшыні райвыканкама Васіля Беразоўскага, але яно актуальнае і па сёння.
Аляксандр Міхайлавіч даў даручэнне начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзмітрыю Прыходзьку, а таксама кіраўнікам камунальнай і дарожнай службаў давесці ўсе хібы пасля добраўпарадкавання вуліц горада да належнага стану. У горадзе яшчэ працуюць падрадныя арганізацыі, якія выконвалі гэтыя віды дарожных работ і ёсць магчымасць прымусіць іх да выпраўлення недапрацовак.
Даць дазвол у рэгістрацыі некапітальнага гаражу – з такім пытаннем завітала на прыём гараджанка Наталля Данілоўская. Гараж заяўніцы размешчаны непадалёк ад гімназіі. Там акрамя пабудовы Наталлі Аркадзьеўны яшчэ змешчаны гаражы, але частка з іх ужо выдалена.
Старшыня райвыканкама прапанаваў заяўніцы пабудаваць капітальны гараж у кааператыве, які будзе створаны непадалёк. Тут жа, на вызваленым месцы яшчэ шмат сацыяльна-значных аб’ектаў размесціцца. Адзін з іх – дзіцячы садок з міні-басейнам на 240 месцаў. Заяўніца згадзілася з прапановай.

ЗАМЕСТ НЕКАПІТАЛЬНЫХ ГАРАЖОЎ — ЗНАЧНЫЯ ПАБУДОВЫ
Уладзіміра Красюка і Валерыя Горбаля хвалюе вуліца 1-ая Авангардная, на якой і пражываюць мужчыны. Менавіта таму разам яны запісаліся на прыём да старшыні райвыканкама. Мужчыны патлумачылі, што па гэтай вуліцы размешчаны гаражны кааператыў. Больш таго, там жа аказвае паслугі па афарбоўцы і рамонце аўтамабіляў прадпрымальнік. Значыць, паток машын вялікі. Заяўнікі адзначылі, што ад такога інтэнсіўнага руху аўтамабіляў па вуліцы пыл трапляе ў жылыя дамы, нельга нават фортку расчыніць, каб праветрыць памяшканні. Таму яны завіталі з просьбай закрыць для руху гэтую вуліцу і пусціць паток машын па асфальтаванай вуліцы Кастрычніцкай.
Зразумела, так ставіць пытанне нельга, бо кожны незадаволены жыхар горада будзе патрабаваць пэўных камфортных умоў для сябе. Старшыня райвыканкама даручыў начальніку РАУС Мікалаю Семяніцкаму выехаць на месца і вывучыць пытанне. Магчыма, там можна зрабіць аднабаковы рух транспарту, альбо паставць знак з абмежаваннем хуткасці.
Апошні заяўнік, прадстаўнік ветэранскай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалай Жукоўскі завітаў на прыём з просьбай аказаць дапамогу ў завяршэнні пытання ўстаноўкі інфармацыйнага знака загінулым пагранічнікам на тэрыторыі Муляраўскага сельсавета. З пытаннем гэтым старшыня райвыканкама добра азнаёмлены і паабяцаў знайсці недастаючыя сродкі для вырабу знака.
Мікалай Жукоўскі выказаў удзячнасць Аляксандру Наўныку за аказанне садзеяння ў вырашэнні гэтага і іншых актуальных пытанняў.

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о