1 жніўня ў 21.12 паступіла паведамленне, што ў вёсцы Смятанічы па вуліцы Камунальнай гарыць жылы дом.  Драўляная  пабудова была  поўнасцю ахоплена дымам.

Гаспадар 1975 года нараджэння, часова непрацуючы, пражывае з жонкай. З боку суседзяў сям’я характарызуецца станоўча, на ўліку не знаходзіцца. На момант прыбыцця супрацоўнікаў МНС гаспадары былі на вуліцы.

У выніку пажара агнём закураны сцены і маёмасць вяранды. Прычына здарэння  ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік устаноўлены не быў.

Будзьце ўважлівымі пры карыстанні электраэнергіяй і строга захоўвайце правілы электрабяспекі!

Валянціна ЯХНО.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о