Напрыканцы снежня ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе адбыліся спаборніцтвы адкрытага турніру “Петрыкаўская сняжынка-2019” па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2006 года нараджэння і маладзей. Мерапрыемства стала адным з праграмы навагодняй акцыі “Нашы дзеці”.
Група па чырлідынгу пад кіраўніцтвам Наталлі Чарняўскай сваім запальным выступленнем на адкрыцці спаборніцтваў павіншавала спартсменаў-удзельнікаў. А Дзядуля Мароз і Снягурка ў конкурснай праграме падарылі рабятам прызы.
Усяго ў турніры прынялі ўдзел дзесяць каманд: “Калінкавічы”, “Лельчыцы”, дзве каманды “Жыткавічы-ЮАС-1” і “Жыткавічы-ЮАС-2”, “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава” (трэнер Генадзь Петрушэнка) і пяць каманд з ДЮСШ Петрыкаўшчыны – “Снегахлопцы”, “Снежныя барсы”, “Навагодні цуд”, “Ледзяная брыгада”, “Серпантын”.
Каманды былі размеркаваны ў тры групы, дзе прайшлі спаборніцтвы па кругавой сістэме ў кожнай групе.
У першую ўвайшлі каманды “Снегахлопцы”, “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава”, “Калінкавічы”, “Лельчыцы”. Другую групу склалі “Жыткавічы ЮАС-1”, “Серпантын”, Навагодні цуд”. У трэцюю групу ўвайшлі “Жыткавічы ЮАС-2”, “Снежныя барсы”, “Ледзяная брыгада”. У фінале спаборніцтваў апынуліся чатыры каманды: “Снегахлопцы”, “Лельчыцы”, “Жыткавічы-ЮАС-1” і “Жыткавічы-ЮАС-2”.
Па выніках правядзення адкрытага турніру “Петрыкаўская сняжынка-2019” па міні-футболе 3 месца заняла каманда “Жыткавічы-ЮАС-1”, на другой прыступцы апынуліся “Снегахлопцы” і 1 месца заваявалі “Лельчыцы”.
Каманда-пераможца і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны кубкам, дыпломамі адпаведных ступеняў, салодкімі прызамі. Усе каманды-ўдзельніцы атрымалі таксама салодкія прызы.
У намінацыі “Лепшы ігрок” у кожнай з 10 каманд спартсмены былі ўзнагароджаны футбольнымі мячамі.

Закружыла футбольная  сняжынка Закружыла футбольная  сняжынка Закружыла футбольная  сняжынка Закружыла футбольная  сняжынка Закружыла футбольная  сняжынка

Наталля ДВОРАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о