Раённы агляд-конкурс харэаграфічных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” прайшоў ва ўстановах культуры раёна ў маі. У ім прынялі ўдзел 25 харэаграфічных калектываў, якія прадаставілі праграмы па класічным, народным і эстрадным танцах у дзвюх узроставых катэгорыях – да 18 гадоў і больш.

Закружылі карункі танцаў
Гран-пры конкурсу атрымала танцавальная пара Брынёўскага СДК.
Сярод дарослых удзельнікаў агляду танцавальны калектыў Бабуніцкага ЦКА атрымаў І месца. Другое было прысуджана Колкаўскаму СДК, а трэцяе – Церабаўскаму СКНТ.
У малодшай узроставай групе пераможцай стаў танцавальны калектыў Мышанскага ГДК. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны калектыў Навасёлкаўскага СДК, ІІІ ступені – Капцэвіцкага СДК.
Прыз сімпатый гледачоў быў прысуджаны творчай групе Новагалоўчыцкага СДК за харэаграфічную мініяцюру “Гаспадынькі”.

Алена БРУЦКАЯ,
па інфармацыі РАМЦ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о