З 9 па 18 лютага ў вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Захавай будучыню”.

У палове выпадкаў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, пакутуюць дзеці, што знаходзіліся ў салоне аўтамабіля ў якасці пасажыраў. Паважаныя кіроўцы, каб не дапусціць гібелі ці атрымання траўмаў дзецьмі на дарогах, надавайце асаблівую ўвагу перавозцы непаўналетніх у аўтамабілі.
Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамнямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
– дзіцячых утрымліваючых прылад, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці ва ўзросце да пяці гадоў;
– дзіцячых утрымліваючых прылад, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), што дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, для дзяцей ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Варта ведаць, што перавозка дзяцей да дванаццаці гадоў на заднім сядзенні матацыкла і мапеда забаронена.
Нагадваем, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых “дзіцячых крэслаў”, але і іншых прылад, што дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі.
Нагадваем, што за невыкарыстанне дзіцячай утрымліваючай прылады ў выпадках, калі яно павінна быць абавязкова, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, што цягне папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.
Калі парушэнне было здзейснена паўторна на працягу года, вадзіцель будзе пакараны штрафам ад дзвюх да васьмі базавых велічынь.
Антон КОЛЬ,
старэйшы інспектар ДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о